Ежы Антоні Ёдка (пам. ) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Біяграфія Пасля Аляксандра Рылы, з 1732 па 1744 г. заняў пасаду лідскага крайчага. З 10 лістапада 1744 па 9 мая 1750 г., пасля Даніеля Шышкі, атрымаў пасаду стольніка, з 9 мая 1750 па 9 верасня 1752 г., пасля Канстанты Скіндара быў лідскім войскім, з 9 верасня 1752 па 8 сакавіка 1768 г. пасля Казіміра Сцыпіёна заняў пасаду лідскага падкаморага, і ў гэты час ён — таксама ўжо і дзевянішскі стараста. 8 сакавіка 1768 года, пасля Казімра Нарбута, Ежы Ёдка атрымаў пасаду лідскага маршалка, якую займаў да скону. Пра яго смерць паведамляла «Газета Віленская» 21 лістапада 1783 года.
Сям'я Быў жанаты з дачкой смаленскага падчашага Янай з Абрыскіх. У Лідзе меў мураваны дом на Рынкавай вуліцы, за які плаціў 20 злотых падымнага падатку.
Крыніцы
Літаратура Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy / Pod red. Andrzeja Rachuby. — Warszawa, 2004. T. 1. Лаўрэш Л. Горад Яго Каралеўскай Мосці Ліда ў другой палове XVII і ў XVIІІ стагоддзях // Лідскі летапісец. 2016. № 4(76).
Катэгорыя:Войскія лідскія