Хінцэльман () — хатні дух з міфалогіі паўночнай Германіі, які апякае хатнюю гаспадарку, аказвае дапамогу і папярэджвае пра магчымую бяду.
Гісторыя Хінцэльмана стала часткай нямецкай фальклорнай традыцыі, была апісана братамі Грым пад нумарам 75 у іхным зборніку «Нямецкія легенды» ().
Паводле легенды дух з’явіўся ўпершыню ў замку Худэмюлен (), а потым перасяліўся ў Айструп () — абодва ў Ніжняй Саксоніі.
Знешні выгляд
Хінцэльман спачатку праяўляўся гукамі — стукамі і шумамі, але паступова пачаў размаўляць з жыхарамі замка. У яго быў тонкі і пяшчотны голас.
Сапраўднае аблічча Хінцэльмана ніхто не бачыў, але ён з’яўляўся ў выглядзе дзіця, працятага нажаміLudwig Bechstein, Deutsches Sagenbuch, Leipzig 1853, хлопчыка з прыгожым тварам, светлымі доўгімі валасамі, апранутым у чырвонае паліто. Аднойчы ён дазволіў да сябе дакрануцца, і навобмацак ягонае цела было дзіцячым, але вельмі халодным.
Уласцівасці Хінцэльман выконваў розныя хатнія працы, даглядаў за коньмі, дапамагаў знаходзіць згубленыя рэчы, папярэджваў пра магчымыя няўдачы.
Дух спяваў песні, складаў вершы, жартаваў, але мог і ўдарыць, калі на яго не звярталі ўвагі.
Паводле падання, у замку Хінцэльману адвялі асобны пакой з крэслам, сталом і ложкам, слугі пакідалі яму міску з салодкім малаком і белым хлебам.
У масавай культуры Хінцэльман з'яўляецца адным з герояў рамана Ніла Геймана «Амерыканскія багі». Там ён клапоціцца пра невялікі горад Лэйксайд, але забяспечвае жыхарам дабрабыт у абмен на перыядычныя чалавечыя ахвяры, пра што ніхто ў горадзе не здагадваецца.
Крыніцы
Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Фальклор Катэгорыя:Фальклор Германіі Катэгорыя:Міфічныя істоты