Кальва́рышкі — гістарычная мясцовасць Мінска, размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы горада на правым беразе ракі Свіслач.

Фальварак Кальварышкі ўзнік побач з Весялоўкай, ягоная назва тлумачыцца як «маленькая Кальварыя». С. 230 Недалёка Кальварышак на карце 1846 г. фігуруе вёска Глінішкі (пазней "Глінішча").

У 1700 годзе стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч ахвяраваў Кальварышкі Менскаму кляштару баніфратаў. У той час фальварак налічваў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі, а таксама змяшчаў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў.

У пачатку XX ст. Кальварышкі былі далучаныя да Весялоўкі.

Літаратура

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска