Габрыэль Руа (; 22 сакавіка 1909, Сен-Баніфас, Манітоба, Канада — 13 ліпеня 1983, Квебек, Канада) — квебекская франка-канадская пісьменніца.
Біяграфія Габрыэль Руа нарадзілася ў Сен-Баніфасе (цяпер гэта частка Вініпега). Навучалася ў акадэміі Сен-Жазефа на настаўніцу. Настаўнічала ў вясковых школах МанітобыFrançois Ricard, Gabrielle Roy. Une Vie, Les Éditions du Boréal, Montréal 2000.. У 1937 пераехала ў Еўропу — спачатку ў Лондан, пазней у Парыж, дзе вывучала тэатральнае майстэрства. Але найбольш цікавілася літаратурай. Друкавалася ў французскай газеце Je suis partout.
У 1939 у прадчуванні вайны вярнулася ў Канаду. З 1939 працавала ў Манрэалі журналісткай і працягвала пісаць. У 1945 стала вядомай пісьменніцайFrançois Ricard, Gabrielle Roy. Une Vie, Les Éditions du Boréal, Montréal 2000..
У 1947 пабралася шлюбам з доктарам Марселем Карботам. З 1947 па 1950 разам з мужам вандравала па Еўропе. У 1952 пара перабралая ў Квебек, дзе жыла да смерці ў 1983.
Габрыэль Руа лічыцца адной з найбольш папулярных пасляваенных франкамоўных пісьменнікаў КанадыFrançois Ricard: Gabrielle Roy, une vie, Montréal, Boréal, 1996..
Цытата з раману пісьменніцы «La Montagne secrète» («Сакрэтная гара») знаходзіцца на купюры 20 канадскіх даляраў: «Nous connaîtrions-nous seulement un peu nous-mêmes, sans les arts?» // «Could we ever know each other in the slightest without the arts?» («Ці ведалі б мы сябе крыху, каб не мастацтва?»)L’Oeuvre artistique dans les billets de banque canadiens, Banque du Canada, 2006, (ISBN 0-660-63246-2), https://www.bankofcanada.ca/wp-content/uploads/2010/07/promo_art.pdf.
Творчасць Дэбютавала ў 1945 з сталым пазней культавым раманам «Bonheur d’occasion» («Выпадковае шчасце»). Дзякуючы ёй у першым гарадскім квебекскім рамане паўстаў рэалістычны партрэт жыцця жыхароў Сен-Анры, працоўнага раёну Манрэаля. Пісьменніца прыцягнула ўвагу чытачоў да маргіналізацыі квебекцаў і наогул франкамоўных канадцаў у параўнанні з англамоўнымі грамадзянаміCécilia W. Francis, Gabrielle Roy, autobiographe: subjectivité, passions et discours, Presses de l’Université Laval, 2006.. Раман атрымаў некалькі ўзнагарод: французскую прэмію Femina ў 1947 і медаль Франка-канадскай акадэмііCollectif, «Le Survenant et Bonheur d’occasion: rencontre de deux mondes», Études françaises, numéro préparé par Pierre Nepveu et François Ricard, vol. 33, n° 3, 1997, 145 p. (http://revue-etudesfrancaises.umontreal.ca/volume-33-numero-3/.
Пераклад твору на англійскую мову быў паспяхова прададзены ў ЗША. Раман быў перакладзены на некалькі моў. Гэта прыцягнула столькі ўвагі, што аўтарка на пэўны час вярнулася жыць на Захад Канады, каб пазбегнуць увагі і рэкламыGabrielle Roy et l’espace éclaté. Cahiers franco-canadiens de l’Ouest, vol 6, No 2, automne 1994, p. 201—221..
Таксама пісала для дзяцей. Шмат твораў пісьменніцы, асабліва аўтабіяграфічнага характару, былі апублікаваны пасля ейнай смерці: напрыклад, «La Détresse et l’Enchantement» (1984), «Le temps qui m’a manqué» (1997)Cécilia W. Francis, Gabrielle Roy, autobiographe: subjectivité, passions et discours, Presses de l’Université Laval, 2006..
Творы
Раманы: Bonheur d’occasion (1945), La Petite Poule d’Eau (1950), Alexandre Chenevert, caissier (1954), Rue Deschambault (1955), La Montagne secrète (1961), La Route d’Altamont (1966), Ces enfants de ma vie (1977).
Зборнікі навел і апавяданняў: La Rivière sans repos (1970), Cet été qui chantait (1972), апавяданні Un jardin au bout du monde (1975), навелы Ely! Ely! Ely! (1979), навелы De quoi t’ennuies-tu, Éveline? (1982), навелы
Эсэ: Fragiles lumières de la terre (1978).
Дзіцячая літаратура: Ma vache Bossie (1976), Courte-Queue (1979).
Пасмяротныя творы: La Détresse et l’Enchantement (1984), аўтабіяграфія L’Espagnole et la Pékinoise (1987), Ma chère petite sœur. Лісты Бернадэт 1943—1970 (1988) Le temps qui m’a manqué (1997), аўтабіяграфія Contes pour enfants (1998), (2000) Le Pays de Bonheur d’occasion et autres écrits autobiographiques épars et inédits (2000) Mon cher grand fou… Лісты Марсэлю Карботу 1947—1979 (2001) Ma petite rue qui m’a menée autour du monde (2002) Femmes de lettres. Лісты Габрыэль Руа сваім сяброўкам 1945—1978 (2005) Rencontre et entretiens avec Gabrielle Roy 1947—1979 (2005) Heureux les nomades et autres reportages (2007) Cet été qui chantait, suivi de deux contes pour enfants (2012)Gabrielle Roy: du manuscrit au virtuel, Hyperroy, https://web.archive.org/web/20210228102324/http://hyperroy.nt2.uqam.ca/.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Канады Катэгорыя:Нарадзіліся ў Канадзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1909 годзе Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Памерлі ў Канадзе Катэгорыя:Памерлі ў 1983 годзе