Судовая бухгалтэрыя — гэта спецыялізаваная галіна бухгалтарскага ўліку, якая займаецца расследаваннем фінансавых парушэнняў у арганізацыях.
Іншымі назвамі для гэтага паняцця з’яўляюцца судовая бухгалтарская экспертыза, а таксама фінансавая крыміналістыка.
Судовая бухгалтэрыя неабходна пры расследаванні крымінальных спраў, падчас судовых разбіральніцтваў, страхавых іскаў.
Судовая бухгалтэрыя абапіраецца на выкарыстанне агульнанавуковых і спецыяльных метадаў. Да першых адносяцца: аналіз, сінтэз, дэдукцыя, індукцыя, аналогія, мадэляванне. Другія ўключаюць бухгалтарскі, дакументальны і эканамічны аналізСудебная бухгалтерия (включая бухгалтерский учет и аудит) : учебное пособие / Н. Г. Цыпарков, М. А. Балухтин, И. В. Сауткин; под общ. ред. Н. Г. Цыпаркова; учреждение образования «Акад. М-ва внутр. дел Респ. Беларусь». — Минск : Академия МВД, 2018. — 187, с. ISBN 978-985-576-135-9..
Часта буйныя бухгалтарскія фірмы маюць аддзел судовай бухгалтэрыі.
Сутнасць Сферай судовай бухгалтэрыі з’яўляюцца гаспадарчыя спрэчкі і парушэнні гарантый, разлік эканамічных страт ад правапарушэнняў або парушэнняў дамоў, банкруцтва, розныя віды махлярства (у тым ліку з падаткамі і крэдытамі), адмыванне грошай, урэгуляванне спрэчак падчас скасавання шлюбу і іншаеConnell, Des W. (2005), «Financial Crimes», Financial Investigation and Forensic Accounting (2 ed.), Routledge, pp. 35-56, ISBN 978-0-429-24781-1.
Судовыя бухгалтары шукаюць недахопы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў, механізм іх утварэння, спосабы ўтойвання, злоўжыванні, парушэнні правіл бухгалтарскага ўліку, якія ім паспрыяліЕмельянов С. Л. Судебная бухгалтерия: курс лекций для студентов специальности 1-24 01 02 «Правоведение» / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины», Кафедра уголовного права и процесса. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013..
Пры гэтым найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з’яўляюцца заніжэнне абавязацельстваў, маніпуляцыі з запасамі, незаконнае прысваенне актываў, карупцыяRamamoorti, Sridhar (November 1, 2008). «The Psychology and Sociology of Fraud: Integrating the Behavioral Sciences Component Into Fraud and Forensic Accounting Curricula» (PDF). Issues in Accounting Education. 23 (4): 521—533..
Разам з тым, спосабы здзяйснення правапарушэнняў залежаць ад віду гаспадарчай дзейнасці, сферы, у якой працуе арганізацыя, ад ейнай прававой формы, таму эксперты-бухгалтары павінны выбіраць адпаведныя прыёмы, якія ўлічваюць гэтую спецыфіку.
Прыклады працы судовага бухгалтара Судовыя бухгалтары спачатку збіраюць поўную інфармацыю ад кліентаў, пастаўшчыкоў і іншых зацікаўленых бакоў, якія маюць дачыненне да дзейнасці арганізацыі. Наступны этап — аналіз фінансавай справаздачнасці, пошук памылак і недакладнасцяў. Важнай часткай таксама з’яўляюцца апытанні (інтэрв’ю) супрацоўнікаў арганізацыі для раскрыцця патэнцыйных схем махлярства.
Падчас сваёй працы судовы бухгалтар праводзіць праверку дакументаў і запісаў уліковых рэгістраў, правярае, ці адпавядаюць яны дзейнаму заканадаўству, супастаўляюць дакументы паміж сабой, ацэньваюць законнасць і абгрунтаванасць аперацый і інш.
Судовыя бухгалтары могуць удзельнічаць у працэсе канфіскацыі даходаў, атрыманых у выніку злачынства. Сабраныя імі доказы выкарыстоўваюцца для канфіскацыі фактычных ці меркаваных даходаў, атрыманых ад злачынстваў або адмывання грошай.
Адрозненне ад аўдыту У адрозненні ад аўдытараў судовыя бухгалтары займаюцца расследаваннем і аналізам фактычнай інфармацыі, шукаюць доказы махлярства, а таксама вінаватых асобSkalak, Steven L.; Golden, Thomas W.; Clayton, Mona M.; Pill, Jessica S. (2011-04-04). A Guide to Forensic Accounting Investigation. John Wiley & Sons. ISBN 978-1-118-01773-9..
Рэвізію ажыццяўляе рэвізійная камісія, рэвізор або аўдытар. Яны з’яўляюцца службовымі асобамі, працуюць выключна з дадзенымі бухгалтарскага ўліку, і акт рэвізіі з’яўляецца другаснай крыніцай доказаў. Пры гэтым судовы бухгалтар не з’яўляецца службовай асобай, працуе ў тым ліку з матэрыяламі крымінальнай або грамадзянскай справы, і ягонае заключэнне з’яўляецца першаснай крыніцай доказаў.
У Беларусі Судовая бухгалтэрыя ў Беларусі абапіраецца на наступную нарматыўна-прававую базу:
Гаспадарчы працэсуальны кодэкс. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс. Крымінальны кодэкс. Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Закон «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці» і інш.
Гл. таксама
Справаздача аб прыбытках і стратах Справаздача аб руху грашовых сродкаў Справаздача аб змене капіталу
Крыніцы
Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы