Гастынгс () — горад у графстве Усходні Сусекс Вялікабрытаніі, утварае аднайменны адміністрацыйны раён. Вядомы з VIII стагоддзя.

У XI стагоддзі — нязначнае паселішча ў Англіі, на поўдзень ад Лондана.

14 кастрычніка 1066 года тут адбылася Бітва пры Гастынгсе, калі войска Вільгельма Заваёўніка разбіла войска караля Гаральда II. Пасля гэтага Вільгельм стаў каралём Англіі і заснавальнікам новай дынастыі англійскіх каралёў. На месцы бітвы неўзабаве быў заснаваны гарадок, які так і называецца — Батл ( — Бітва), ён знаходзіцца на адлегласці за 13 км ад сучаснага Гастынгса.

У Сярэднія стагоддзі Гастынгс — марскі порт, адзін з Пяці партоў Англіі, пасля страціў значэнне.

З 1920 тут праводзяцца міжнародныя шахматныя турніры. У іх удзельнічала першая ў гісторыі жанчына-чэмпіён свету па шахматах Вера Менчык.

Зараз — прыморскі курорт і цэнтр рыбалоўства.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Гарэт Бары, брытанскі футбаліст Іэн Гібанс, брытанскі біяфізік

Катэгорыя:Гарады Вялікабрытаніі