Фемінітывы (ад — «жанчына»), фемінатывы або фемінінатывы, таксама nomina femininaЛешкова О. О. Новые явления в категории феминативов (на материале современного польского языка) // Язык. Сознание. Коммуникация : сборник / Красных В.В., Изотов А. И.. — 2017. — Вып. 55. — С. 169—178. — ISBN 978-5-317-05488-5. — назоўнікі жаночага родуБаданина И. В. Функционирование феминативов в языке интернета // Русский язык в интернете: личность, общество, коммуникация, культура: сборник статей I Международной научно-практической конференции. Москва, РУДН, под общ. ред. А. В. Должиковой, В. В.. — 2017. — С. 89—94., якія ўтвораны ад аднакаранёвых назоўнікаў мужчынскага роду, якія абазначаюць людзей або жывёл, і якія абазначаюць, адпаведна, жанчын, альбо самак жывёлСкромблевич Валерия Болеславовна. Русские, белорусские и итальянские феминитивы в контексте проблемы омонимии // Русский язык: система и функционирование. К 80-летию филологического факультета БГУ : материалы VІІІ Междунар. науч. конф. / И. С. Ровдо (отв. ред.). — Минск: BGU, 2019. — 252 с. — ISBN 978-985-566-817-7.. Звычайна ва ўжыванні да людзей фемінітывы маюць значэнне прафесіі, сацыяльнай прыналежнасці жанчыныСуществительные с модификационными значениями. Существительные со значением женскости. § 380—§ 393 // Русская грамматика / Н. Ю. Шведова (гл. ред.). — М.: Наука, 1980. — Т. 1: Фонетика. Фонология. Ударение. Интонация. Словообразование. Морфология. — С. 197—201. — 789 с. або ейнага мужа. Многія фемінітывы адносяцца да «патэнцыйных слоў» — слоў, якія не замацаваны ў слоўніках, але пры ўжыванні носьбіты разумеюць іхняе значэнне.
Утварэнне фемінітываў вывучае словаўтварэнне, ужыванне — гендарная лінгвістыка. Сучаснае ўтварэнне неалагізмаў-фемінітываў і ўвод іх ва ўжытак адбываецца ў сувязі з павелічэннем колькасці даступных магчымасцяў для жанчын пасля пачатку іх эмансіпацыі ў XX стагоддзі і звязана з патрабаваннямі большай «бачнасці» жанчын, якія выказваюць фемінісцкія рухі.
Прыклады ўтварэння ў розных мовах Фемінітывы пераважна існуюць у мовах, у якіх ёсць граматычная катэгорыя роду, у прыватнасці, у некаторых індаеўрапейскі і семіцкіх мовах.
У беларускай мове для ўтварэння фемінітываў выкарыстоўваюцца суфіксы -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а і іншыя: «паэт» — «паэтка», «настаўнік» — «настаўніца», «загадчык» — «загадчыца», «філосаф» — «філосафка», «тэарэтык» — «тэарэтыца».
У англійскай мове няма граматычнай катэгорыі роду, таму фемінітывы там утвараюцца з дапамогай суфіксаў -ess і -ette: stewardess (сцюардэса), actress (актрыса) і г. д. Акрамя таго, для састаўных найменняў асоб мужчынскага полу з другой паловай man () парныя абазначэнні для асоб жаночага полу ўтвараюцца пры дапамозе замены man на woman ()Bas Aarts, April McMahon. The Handbook of English Linguistics. — Oxford: Blackwell Pub., 2006. — С. 737. — ISBN 978-1-4051-1382-3., напрыклад, businessman («бізнесмен») — businesswoman («бізнесвумен»).
У нямецкай мове фемінітывы ад многіх прафесій ўтвараюцца пры дапамозе дадання суфікса -in, напрыклад, Student () — Studentin («студэнтка»). У некаторых выпадках пры гэтым галосная ў корані падвяргаецца ўмлаўту, напрыклад, Koch («кухар») — Köchin («кухарка»), у іншых выпадках фемінітывы ўтвараюцца ірэгулярнаMichael Lohde. Wortbildung des modernen Deutschen: ein Lehr- und Übungsbuch. — М.: Gunter Narr Verlag, 2006. — С. 124–126. — ISBN 9783823362111..
У польскай мове ёсць тэндэнцыя называць жанчын канструкцыяй тыпу pani profesor («пані прафесар»). Іншыя сродкі ўтварэння фемінітываў — суфіксы -ini/-yni, -ica/-yca,-ina/-yna,-anka, -icha/-ycha,-na,-essa і інш.; шырока выкарыстоўваецца суфікс -ka.
Ва ўкраінскай мове для ўтварэння фемінітываў выкарыстоўваюцца наступныя суфіксы:
-к- — найбольш прадуктыўны, спалучаецца з рознымі тыпамі асноў (); -иц-(я) - галоўным чынам з асновамі на -ник, - ень (); -ин-(я) — з асновамі на -ець (); -ес- — найменш прадуктыўны ()Український правопис. — 2019. — С. 27. — 282 с..
Акрамя таго, украінскія фемінітывы могуць утварацца змяненнем канчатка (), у тым ліку ў субстантываваных прыметнікаў ().
У французскай мове фемінітывы таксама ўтвараюцца пры дапамозе розных суфіксаў.
Гл. таксама
Фемінізацыя беларускай мовы
Крыніцы
Катэгорыя:Фемінізм Катэгорыя:Гендарная сацыялогія Катэгорыя:Назоўнік