Мураўёўкі — пагардлівае абазначэнне цэркваў сінадальнага перыяду Рускай царквы , якія масава ўзводзіліся ў Расійскай імперыі на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў.

Назва паходзіць ад імя расійскага генерал-губернатара Міхаіла МураўёваПаноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 186.Самусік А. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі: Вучэб. дапаможнік. — Мінск: БДЭУ, 2014. С. 148., які распрацаваў праграму «захадаў дзеля ўвядзення і перавагі ў Паўночна-Заходнім краі рускай народнасці» () і з гэтай мэтай запрасіў у Аляксандра II 500 тысячаў рублёў на аднаўленне старых і будаванне новых цэркваў у Віленскай і Гарадзенскай губернях. Яшчэ раней такія ж сродкі вылучылі Віцебскай, Магілеўскай і Мінскай губернямСтрачаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — С. 54..

Сотні цэркваў-«мураўёвак» узводзіліся паводле тыпавых праектаўСамусик А. Смоляны: славное прошлое и перспективное будущее // Отдых и путешествия. № 10, 2002 г.Сільвестрава С. Сілівановіч Нікадзім Юр’евіч // і мусілі ўвасобіць праваслаўна-расійскія і царкоўна-традыцыйныя рысы архітэктуры С. 177. Маскоўскай дзяржавы. Іхняе будаўніцтва мела вызначальную ідэйна-палітычную ролюКулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мінск: «Ураджай», 2000. — С.18. ў справе русіфікацыі беларусаўЗорина Л. Гродненские евреи — строители православных церквей (вторая половина XIX века) // Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV—XX стст.: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня, 7-8 лістапада 2014 г.) / Пад рэд. А. Смаленчука і А. Краўцэвіча. — Мінск: Зміцер Колас, 2015. С. 196. згодна з абвешчанай маскоўскім гаспадаром Мікалаем I тэзісам «самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць»Чарановіч С. Ляхавіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа // Наша Вера. № 3 (21), 2002 г..

Гісторыя У першай палове XIX стагоддзя на тэрыторыі беларускіх губерняў абвастрылася этнаканфесійная сітуацыя, якая вымусіла расійскі ўрад зрабіць акцэнт на аднаўленне і ўмацаванне пазіцый праваслаўнай царквы з мэтай русіфікацыі мясцовага насельніцтва. Цяжкае матэрыяльнага становішча вернікаў-сялян негатыўна адбівалася на стане цэркваў у каталіцкімі і ўніяцкімі храмамі.

Першыя ўрадавыя распараджэнні па арганізацыі і кіраванні царкоўным будаўніцтвам з'явіліся пасля паўстання 1830–1831 гг. і рэалізоўваліся павольна і не ў поўным аб'ёмеКейко Ю. В. СТАНОВЛЕНИЕ СИСТЕМЫ ПРАВОСЛАВНОГО ХРАМОВОГО СТРОИТЕЛЬСТВА В БЕЛОРУССКИХ ГУБЕРНИЯХ В 1858–1890 ГГ. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук по специальности 07.00.02 – отечественная история. Пераўтварыўшы ў 1832 годзе сістэму кіравання ў Царстве Польскім, расійскі ўрад звярнуў асаблівую ўвагу на аслабленне польскага ўплыву і ўмацаванне пазіцый рускай культуры ў Паўночна-Заходнім краі. З гэтага часу Мікалай I, як адзначаў П. Бацюшкоў, успрымаецца як «руплівы апякун праваслаўя і рускай народнасці, галоўны дзеяч аднаўлення праваслаўя ў Паўночна-Заходнім краі». Афіцыйная гістарыяграфія таго часу сцвярджала, што «карэннае насельніцтва ў заходняй Русі рускае, аднароднае з насельніцтвам іншых частак Расіі». Менавіта тады «пачала мільгаць ідэя аб русіфікацыі краю, яшчэ вельмі невыразная».

Каб заручыцца падтрымкай сярод ніжэйшых слаёў насельніцтва, было арганізавана перасяленне рускіх сялян у беларускія вёскі. З гэтай мэтай з 1838 года паводле спецыяльнага распараджэння ў беларускіх губернях прадугледжвалася распаўсюджванне будаўніцтва дамоў «па ўзоры рускіх». Асабліва актыўна будаўніцтва збудаванняў з элементамі традыцыйнага рускага народнага дэкору (закрыліны, ліштвы, рушнікі і г. д.) вялося царкоўнымі ўстановамі.

Паводле указаў расійскага імператара ўзвядзенне цэркваў у дзяржаўных уладаннях за кошт бюджэтных сродкаў аддавалася пад кантроль Свяшчэннага Сінода, а для ўзвядзення праваслаўных храмаў у прыватных уладаннях неаднаразова запрашалі памешчыкаў (указы 1831 і 1835 гг.). Актывізавалася праца ў гэтым кірунку пасля Полацкага царкоўнага сабору 1839 года. Павелічэнне колькасці праваслаўных вернікаў прывяло да ўтварэння новых прыходаў і запатрабавала ўзвядзення праваслаўных храмаў. У 1845 годзе паводле указа імператара ўзвядзенне цэркваў было перададзена Міністэрству дзяржаўных маёмасцяў. Сітуацыя ў прыватных уладаннях не змянілася.

Памешчыкі ўсяляк ухіляліся ад ускладзенай на іх задачы ці зацягвалі ход будаўнічых прац, нягледзячы на ўказанні імператара, якія выйшлі ў 1852 годзе. Таксама ў пачатку 1850-х гадоў спецыяльна створаныя камісіі па выніках агляду цэркваў у дзяржаўных уладаннях прызналі няўдалай сістэму царкоўнага будаўніцтва, бо храмы ўзводзіліся павольна і няякасна.

Распрацоўка арганізацыйна-прававога забеспячэння праваслаўнага храмавага будаўніцтва ў беларускіх губернях актывізуецца ў 1858 г. з цыркуляраў міністра дзяржаўных маёмасцяў Міхаіла Мураўёва для кіравання царкоўным будаўніцтвам у дзяржаўных уладаннях. Паводле ўказу імператара Аляксандра II ад 16 студзеня 1858 года ўзвядзенне цэркваў у прыватнаўласніцкіх маёнтках было перададзена Міністэрству ўнутраных спраў. 2 мая 1863 г. прапановы Міністэрствы ўнутраных спраў па рэгуляванні царкоўнабудаўнічага працэсу былі ўхвалены імператарам і прыняты да выкарыстання пры ўзвядзенні цэркваў у Кіеўскім і Віленскім генерал-губернатарствах.

Пасля паўстання 1863 года Паўстанне 1863–1864 гадоў справакавала расійскія ўлады прыняць неадкладныя меры па арганізацыі і кіраванні царкоўна-будаўнічым працэсам у беларускіх губернях.

Па ініцыятыве Міхаіла Мураўёва, у той час ужо віленскага генерал-губернатара, у Віленскай і Гродзенскай губерні пасле паўстання 1863–1864 гг. фарміравалася асобная сістэма ўпраўлення праваслаўным храмавым будаўніцтвам, якая афіцыйна была замацавана 24 мая 1865 года ў «Правілах, якія варта назіраць пры будаўніцтве Праваслаўных Цэркваў і прычтавых пабудоў у Паўночна-Заходнім краі». Яны вызначылі адносную аднароднасць і стылёвае адзінства ўсіх храмаў, што ўзводзіліся ў той час у Беларусі. Была выпрацавана ідэалагічная праграма ўзвядзення праваслаўных храмаў:

Па распараджэнні Мураўёва былі заснаваны часовыя губернскія камітэты па будаўніцтве і рамонту праваслаўных храмаў на чале з губернатарамі, якія займаліся арганізацыяй і ажыццяўленнем рамонту, узвядзеннем царкоўных будынкаў, сачылі за правільным выдаткоўваннем бюджэтных сродкаў і ахвяраванняў ад насельніцтва. Таксама ў кожным павеце ствараліся часовыя павятовыя камітэты па будаўніцтве і рамонту праваслаўных храмаў пад кіраўніцтвам ваенна-павятовых начальнікаў. Іх функцыя складалася ў аглядзе царкоўных будынкаў, вызначэнні аб'ёму прац, наглядзе за будаўніцтвам на месцах. Затым гэтыя ўстановы былі ўтвораны ў губернскіх і павятовых гарадах, за выключэннем Магілёўскай губерні. Урад прапаноўваў для правядзення работ «прыцягваць арцелі майстроў з унутраных губерняў, бо знаходжанне такіх арцеляў сярод праваслаўнага насельніцтва гэтага краю непазбежна пасее трывалае насенне чыста рускага жыцця і бліжэй пазнаёміць мясцовы народ з Расіяй».

У цэнтральным апараце Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў кантролем за царкоўным будаўніцтвам займаўся «інспектар па будаўніцтве праваслаўных храмаў у казённых маёнтках заходніх губерняў». Спецыяльны аддзел – Камісія па кіраванні будаўнічай і тэхнічнай часткай – адказваў за падрыхтоўку, разгляд і сцвярджэнне праектна-каштарыснай дакументацыі. Пры Міністэрстве ўнутраных спраў быў сфарміраваны адмысловая Канцылярыя па забеспячэнні сельскага духавенства і будаўніцтве праваслаўных цэркваў у заходніх губернях, якую ўзначальваў П. М. Бацюшкоў. Спецыялісты з Тэхнічна-будаўнічага камітэта, утворанага пры міністэрстве ў 1865 г., займаліся распрацоўкай праектаў і складаннем каштарысаў на будаўніцтва царкоўных будынкаў і іх праверкай.

Адсутнасць адзінага падыходу і перыядычныя рознагалоссі па пытаннях арганізацыі і кіравання царкоўна-будаўнічым працэсам, якія ўзнікалі паміж міністрам унутраных спраў, віленскім і кіеўскім генерал-губернатарамі, вымусілі ўрад стварыць адзіную сістэму па рэгуляванні гэтай сферы. 7 снежня 1867 года Аляксандр II зацвердзіў Палажэнне Камітэта міністраў «Аб парадку стварэння праваслаўных цэркваў у 9-ці губернях Заходняга краю», які перадаваў кантроль за праваслаўным царкоўным будаўніцтвам Міністэрству ўнутраных спраў. Канцылярыя па забеспячэнні сельскага духавенства і будаўніцтве праваслаўных цэркваў у заходніх губернях была ліквідавана, а ўсе справы перададзены ў Дэпартамент агульных спраў. Кантроль за выкананнем тэхнічных нормаў пры складанні праектна-каштарыснай дакументацыі працягваў выконваць Тэхнічна-будаўнічы камітэт.

У пачатку 1880-х гг. якая дзейнічала сістэма ўпершыню раскрытыкавалася і дэталёваму аналізу. Обер-пракурор Св. Сінода К. П. Пабеданосцаў ініцыяваў праверку бягучага стану царкоўнага будаўніцтва, бо ў Гаспадарчае ўпраўленне Св. Сінода паступалі скаргі ад мясцовага духавенства і вернікаў. З прычыны нездавальняльнага выканання будаўнічых прац обер-пракурор прапанаваў перадаць царкоўна-будаўнічую дзейнасць ад Міністэрства ўнутраных спраў у распараджэнне Св. Сінода. 13 чэрвеня 1890 г. прапанова была заслухана на пасяджэнні Дзяржаўнага савета і зацверджана Аляксандрам III.

Тыпалогія

Агульныя рысы У 1865 расійскія ўлады выдалі адмысловыя «Правілы, якія трэба выконваць пры будаванні праваслаўных цэркваў і прычэтніцкіх збудаванняў у Паўночна-Заходнім краі» (), у якіх гісторыя беларускага народу тлумачылася з расійскіх манархічных і імперскіх пазіцыйКулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мінск: «Ураджай», 2000. — С.21..

Урадавы сінод і Міністэрства ўнутраных спраў зацвердзілі серыю тыповых праектаў, згодна з якімі трэба было ўзводзіць храмы. Тым часам забаранялася індывідуальнае царкоўнае будаванне ў зямянскіх маёнтках, а таксама праектаванне вясковых храмаў землямерамі ў абыход чыноўнікаў губернскіх будаўнічых камісій. Такім чынам вызначалася адносная аднароднасць і стылістычнае адзінства цэркваў, што ўзводзіліся на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Храмы мусілі мець аднолькавы план і змяшчаць архітэктурныя элементы, уласцівыя дойлідству Маскоўскай дзяржавы: цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя завяршэнні, какошнікі, дэкаратыўную ўзорыстасць ды іншае.

Кампазіцыйныя схемы і мастацка-дэкаратыўныя прыёмы рэтраспектыўна-рускага стылю былі дакладна адпрацаваныя. У аб’ёмна-прасторавай і планіровачнай структуры цэркваў найбольшае распаўсюджанне атрымала выцягнутая па падоўжнай восі чатырохчасткавая кампазіцыя. Яна ўключае прытвор з званіцай над ім, трапезную, асноўны аб’ём і алтарную частку (апсіду), звычайна фланкіраваную дзвюма рызніцамі. Такая структура дазваляе шырока выкарыстоўваць формы і дэкаратыўныя элементы старажытнарускай архітэктуры.

Адсутнасць званіц у храмах з трохчасткавай схемай планіроўкі выклікала незадаволенасць сярод прыхаджан, таму над трапезнай рабіўся адкрыты ярус для размяшчэння звонаў (Пакроўская царква ў в. Ятвеск Шчучынскага раёна, праект царквы ў в. Смілавічы Мінскага раёна). Каб не парушаць кампазіцыі такіх цэркваў, прадугледжвалася будаўніцтва асобна размешчаных званіц побач з храмамі.

Адметнасцю культавай архітэктуры Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя было тое, што выбар матэрыялу таксама не залежаў ад абранага ўзору: драўляныя храмы нагадваюць сабой мураваныя, маючы такую ж кампазіцыйна-планіровачну структуру.

Спецыфічнай рысай праяўлення рэтраспектыўна-рускага стылю ў Беларусі ў гэты час таксама было выкарыстанне бутавай муроўкі. Прымяненне прыроднага матэрыялу добра ўпісвалася як у сціплую забудову вёсак і прыроднае асяроддзе, надавала беларускім збудаванням гістарычны характар, неўласцівы для расійскай архітэктуры таго часу, хоць кампазіцыйная схема сціплых бутавых храмаў не адыходзіла ад зацверджаных Сінодам архітэктурных праваслаўных канонаў.

Разнастайнасць