50 рублёў (пяцьдзясят рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2020 і прысвечаны Гродзенскай вобласці. Купюра надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue».

Гісторыя

1992 25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 50 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак мядзведзя, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.

Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 50 беларускіх рублёў трэба было аддаць 500 савецкіх.

2000 1 студзеня 2000 з’явілася 50-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці. На адваротным баку — уваход у мемарыял Брэсцкая крэпасць. Банкнота была выведзена з абарачэння 1 ліпеня 2015.

2010 29 студзеня 2010 дызайн банкноты быў перароблены, гэта спатрэбілася ў сувязі са зменамі ў правапісе беларускай мовы, паводле якіх слова «пяцьдзесят» пачало пісацца як «пяцьдзясят». Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 ліпеня 2015.

2016 У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 50 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банкуОписание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года.. На пярэднім баку банкноты была размешчана выява Мірскага замка. На адваротным баку — калаж на тэму мастацтва: ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, а таксама нотны стан з шостым тактам Паланэза Агінскага). Гэта купюра змяшчала слова «пяцьдзесят», што не адпавядала сучасным правілам беларускай мовы, бо была надрукавана да іхняга прыняцця.У 2020 дызайн банкноты быў абноўлены і выкарыстоўваецца зараз.

Сучасны выгляд Сучасная 50-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэнне з 23 сакавіка 2020. Памер 147 x 72 мм. Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2020 год выпуску, а слова «пяцьдзясят» напісана ў адпаведнасці з сучаснымі правіламі беларускай мовы.

Гл. таксама

Беларускі рубель Эканоміка Беларусі Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі