25 рублёў (дваццаць пяць рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1992 па 2001 год.

Гісторыя 25 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 25 рублёў. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак лася, на адваротным — герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння.

Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 25 беларускіх рублёў трэба было аддаць 250 савецкіх.

Гл. таксама 20 рублёў Беларускі рубель Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі