Мазырскі дзяржаўны музычны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мазыры Гомельскай вобласці. Размяшчаецца па адрасе вул. Рыжкова, 37.
Гісторыя Мазырскае музычнае вучылішча адкрыта ў 1969 годзе на падставе Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 208 ад 15 ліпеня 1968 г. «Аб адкрыцці Наваполацкага, Гродзенскага і Мазырскага музычных вучылішчаў» загадам Міністэрства культуры БССР № 66 ад 23 ліпеня 1968 года. У 1969 годзе было прынята 75 вучняў на дзённае і 25 на завочнае аддзяленне.
Рашэннем Гомельскага аблвыканкама ад 26 лютага 2008 г. № 216 Мазырскае дзяржаўнае музычнае вучылішча перайменавана ў Мазырскі дзяржаўны музычны каледж.
Матэрыяльна-тэхнічная база Каледж мае навучальны корпус і інтэрнат на 90 месцаў. У навучальным корпусе размяшчаецца вялікая канцэртная зала на 330 месцаў, малая канцэртная зала на 100 месцаў, рэпетыцыйная, спартыўная і трэнажорная залы; 66 навучальных кабінетаў для індывідуальных заняткаў і 15 для групавых. У каледжы працуе бібліятэка з чытальнай залай на 26 месцаў, фонды якой налічваюць 31 207 адзінак захоўвання. Працуе сталовая на 65 месцаў.
Спецыяльнасці У каледжы вядзецца падрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях: Дырыжыраванне (па напрамках) Мастацтва эстрады (па напрамках) Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках) Фартэпіяннае выканальніцтва Інструментальнае выканальніцтва (з указаннем музычнай прылады) Мастацтва эстрады (з указаннем віду) Харавое выканальніцтва (з указаннем віду)
Дырэктары 1969—1972 — Віталь Міхайлавіч Лапіцкі; са жніўня 1972 — Уладзімір Міхайлавіч Рыжы; люты 2007 — красавік 2020 — Наталля Ільінічна Халадцова; з 2020 года — Алена Юр'еўна Бакланава-Назарчук.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мазыра Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Беларусі Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Музычная адукацыя ў Беларусі