Леанід Эдуардавіч Бартлаў (нар. , г. Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак, мастак-афарміцель, жывапісец і плакатыст.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976 года.
З 1979 года працаваў у мастацкім камбінаце Саюза мастакоў Беларусі. Выкладаў у 2006–2011 гадах у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Мінскім інстытуце кіравання. З 2012 года вядучы мастак «Тэхнамузея».
Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галіне праектавання і афармлення экспазіцый выставак рознага прызначэння, жылых і грамадскіх інтэр'ераў, музеяў, ландшафтнага дызайну, габелена, у станковым жывапісе, графіцы.
Сярод прац: серыя мастацкіх прац у тэхніцы станковага жывапісу (1978–2018); праект выстаўкі «40 год Мастацкаму фонду БССР» (Мінск); праект і выкананне візуальнай камунікацыі для стадыёна «Дынама» ў Мінску да Алімпіяды-80; афармленне раздзела БССР на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў (Масква, 1985); удзел у рэспубліканскай выстаўцы «Мастакі тэатра, кіно і тэлебачання» (усё ў сааўтарстве); экспазіцыі мемарыяльнага музея ў в. Шунеўка Докшыцкага раёна (1981) і музея У. Мулявіна (2005), дыярамы ў музеі прыроды «Белавежская пушча» ў г. Камянец і ў краязнаўчым музеі ў г. Клімавічы (2013), экспазіцыя «Старажытная Беларусь» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (2015); інтэр'ер і габелены для адміністрацыйнага корпуса БДУ (1998–1999), манументальныя габелены для Палаца Рэспублікі і БДУ (1999–2000, з В. П. Маркавец-Бартлавой). Галоўны мастак, аўтар праекта і дыярам музея храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі (2018–2020).
Узнагароды Узнагароджаны дыпломам XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (1985).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі