Анатоль Аляксандравіч Бачкароў (, г. Улан-Удэ, Расія — ) — беларускі скульптар, працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Улан-Удэ ў Расіі. У 1967 годзе паступіў на факультэт скульптуры Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе, які скончыў у 1973 годзе. Абараніў дыпломную работу, выкананую пад кіраўніцтва Міхаіла Керзіна, на выдатна. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1972 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года. Член-карэспандэнт Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў з 1995 года.
Памёр года.
Творчасць Плённа працаваў у жанрах станковай і манументальнай скульптуры. Сярод асноўных твораў: кампазіцыі «Званочкі», «Зберагчы б», «Раскаянне», «Зялёны шум», «Да сонца», «Подых ветру», «Рэха», «Чаканне», «Як светла, як хораша ў летняе ранне…», «У чаканні музыкі», «Апошні стрэл»; партрэты А. Мартынюка, І. Лютаровіча, Н. Касцючэнка, А. Пановай, Ф. Скарыны, Г. Гусевай, Ф. Грэка; творы «Настаўніца», «Барацьбіт»; помнік Н. Касцючэнка ва Ушачах, помнік маршалу Георгію Жукаву ў Слуцку (1991; у 2005 г. перанесены на тэрыторыю вайсковай часці); надмагілле паэта К. Кірэенкі ў Мінску.
Яго творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары-манументалісты Беларусі