Нэлі Аляксееўна Валынец (нар. , г. Мінск) — беларуская мастачка, працуе ў галіне габелена і мастацкага праектавання тканіны.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуюць у галіне габелена і мастацкага праектавання тканіны. Сярод асноўных твораў: габелен «Раніца» (Палац культуры аб’яднання «Бабруйскдрэў»), заслоны «Слонімскія перасветы» і «Святочная» (Палац культуры г. Слоніма), габелены «Вясёлка», «Жывая вада». Таксама стварыла серыю эталонаў у тэхніцы рамізнага ткацтва для Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва.

Яе творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі па тэкстылі Беларусі