Мікалай Леанідавіч Кацук (, г. Мінск — 25 чэрвеня 2025, г. Мінск) — беларускі сацыёлаг.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. У 1999 годзе скончыў з адзнакай аддзяленне сацыялогіі філасофска-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў дыпломную працу на тэму «Постмадэрнісцкія ідэі ў сучаснай сацыялогіі: крытычны аналіз».
У 1999—2002 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ па спецыяльнасці «сацыяльная філасофія». У 1999—2001 гадах працаваў у Цэнтры сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ. З 2001 па 2008 год — навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
Памёр 25 чэрвеня 2025 года.
Дзейнасць У 2007 годзе заснаваў і стаў мадэратарам суполкі ЖЖ «Социология в Беларуси: Вчера. Сегодня. Завтра» (sociologia_by).
Быў удзельнікам міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя» (галоўны рэдактар праекта — А. А. Грыцанаў).
Супрацоўнічаў з незалежнымі праектамі, у прыватнасці з часопісам Arche, Інстытутам «Палітычная сфера», сайтам «Наше мнение» і іншымі. Чытаў лекцыі ў Беларускім Калегіюме.
Навуковыя інтарэсы Метадалогія, тэарэтычная сацыялогія, культуралагічная сацыялогія, сацыялогія сацыялогіі, рэфлексіўная сацыялогія, сацыялогія мыслення.
Узнагароды У 2005 годзе Мікола Кацук быў прызнаны «Нашай Нівай» навукоўцам года за тое, што «пачаў пісаць якасную аналітыку на беларускай мове, адкінуўшы карпаратыўную этыку, што гэта забараняла».
Узнагароджаны Дыпломам Прэзідыума НАН Беларусі за арганізацыю секцыі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных «Моладзь у навуцы — 2007» (2008).
Крыніцы
Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі