Нашатыр, хларыд амонію, NH4Cl — неарганічнае хімічнае злучэнне, соль; утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння аміяку і яго злучэнняў з салянай кіслатой і яе солямі.
Белае крышталічнае рэчыва, або дробнакрышталічны парашок, салёны на смак, не мае паху. Крыху гіграскапічны. Добра раствараецца ў вадзе. Субліміруецца пры 338°C. Зарэгістраваны ў якасці харчовага дадатку E510.
Хімічныя ўласцівасці Рэагуе з шчолачамі з вылучэннем аміяку: NH4Cl + KOH -> KCl + H2O + NH3 ^. З нітратам серабра рэагуе з асаджэннем хларыду серабра: NH4Cl + AgNO3 -> AgCl v + NH4NO3. Рэагуе з нітрытам натрыю пры награванні з утварэннем хларыду натрыю, азоту і вадыЛидин, Р.А. Реакции неорганических веществ: справочник/ Р.А. Лидин, В.А. Молочко, Л.Л. Андреева; под редакцией Р.А. Лидина. – 2-е изд., испр. и доп. – М.: Дрофа, 2007. – 637 с.: NH4Cl + NaNO2 -> NaCl + N2 ^ + 2H2O.
Атрыманне У прамысловасці хларыд амонію атрымліваюць як пабочны прадукт атрымання гідракарбаната натрыю па метадзе СольвэНеорганическая химия : в 3 т. / Ю. Д. Третьяков [и др.]. — М. : Академия, 2004—2007. — Т. 2 : Химия непереходных элементов / А. А. Дроздов, М. Е. Тамм, Ю. Д. Третьяков [и др.]. — 2004. — 368 с.. Матачны раствор упарваюць да вылучэння крышталёў хларыду амонію. NH3 + H2O + CO2 + NaCl -> NaHCO3 + NH4Cl. У лабараторыі хларыд амонію звычайна атрымліваюць узаемадзеяннем аміяку з салянай кіслатой: NH3 + HCl -> NH4Cl.
Выкарыстанне Хларыд амонію выкарыстоўваецца ў якасці азотнага ўгнаення, у лабараторнай практыцы з ільдом дае ахладжальную сумесь, якая можа забяспечыць тэмпературу да -20°C. У харчовай прамысловасці ў якасці дадатку Е510 прымяняецца пры вытворчасці мукі як загушчальнік і эмульгатар, пры вытворчасці вінаў, лакрыцы, як прыправа да рыбы. У медыцыне вядомы як нашатыр, выкарыстоўваецца для ўзмацнення дыўрэтыкаў, як замена нашатырнаму спірту і інш.
Крыніцы
Катэгорыя:Хларыды