Музей Славы Магілёўшчыны () — музей у горадзе Магілёве, побач з Буйніцкім полем.
Гісторыя
Напярэдадні 80-й гадавіны абароны Дняпроўскай мяжы ініцыятыўная група ў складзе кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пошукавікаў і грамадскасці Магілёва выступіла з прапановай аб рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» і стварэнні музея.
Узвядзенне музея пачата ў 2023 годзе.
Экспазіцыя размясцілася на двух паверхах будынка, пабудаванага ў выглядзе Ордэна Айчыннай вайны. Гэта сімвалічна, бо Магілёў быў удастоены гэтай узнагароды за мужнасць і стойкасць, праяўленыя працаўнікамі горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарча-культурным будаўніцтве.
5 ліпеня 2025 года музей афіцыйна адкрыты. У адкрыцці музея прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.
Музей з'яўляецца філіялам установы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава».
На тэрыторыі размешчаны Алея Славы. Абласная Дошка гонару.
Экспазіцыя У экспазіцыі музея адлюстравана наступная тэматыка: «Магілёўшчына на скрыжаваннях гісторыі», «Напярэдадні. Магілёўшчына ў 1930-я гг.», «Магілёўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Землякі ў лакальных войнах. Воіны-афганцы», «Працоўная Слава Магілёўшчыны». Усяго 16 экспазіцыйных тэм.
Тэмы музейных экспазіцый 1 паверх
Зала № 1, № 2 «Магілёў даваенны. Напярэдадні...» Зала № 3 «Пачатак вайны...» Зала № 4 «Землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны» Зала № 5 «Авіяцыя ў абароне Магілёва і Дняпроўскай мяжы» Зала № 6 «Артылерыя ў баране Магілёва і Дняпроўскай мяжы» Зала № 7 «Народнае апалчэнне. Міліцыя і службы дзяржбяспекі ў абароне г. Магілёва і Дняпроўскай мяжы» Зала № 8 «Баі на Буйніцкім полі. Легендарны 388-ы стралковы полк С. Ф. Куцепава» Зала № 9 «Апошнія дні абароны. Арганізацыя выхаду з акружэння» Зала № 15 «Землякі ў лакальных войнах. Воіны-афганцы» Зала № 16 «Працоўная Слава Магілёўшчыны»
2 паверх
Зала № 10 «Акупацыя» Зала № 11 «Падпольны рух» Зала № 12 «Партызанскі рух» Зала № 13 «Дыверсія на станцыі Асіповічы Магілёўскай вобласці»
Крыніцы
Спасылкі
На Буйничском поле открыт музей Славы Могилёвщины. СБ. Беларусь Сегодня. Музей Славы Могилёвщины. СБ. Беларусь Сегодня.
Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Музеі Магілёва Катэгорыя:Гісторыя Магілёва Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманавіча Раманава