Відаўцішкі, таксама Відаўці́шкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад Дукштаў.
Гісторыя У сярэдзіне XIX стагоддзя былі аднайменныя вёска і засценак. Вёска належала Вомсам, засценак належаў маёнтку Ізабэлін Котвічаў.
У міжваенны перыяд вёска Відаўцішкі знаходзілася ў складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
У 1960-1970 гг. комплексныя дыялекталагічныя экспедыцыі абследавалі беларускія гаворкі на тэрыторыі Віленскага раёна для складання «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у Відаўцішках у 1975 годзе Ф. Д. Клімчуком была апісаная лексіка ад беларускага насельніцтва і білінгваў, якія актыўна карысталіся беларускай і польскай моваміСлоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча : у 5 т. / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; [укладальнікі: Ю. Ф. Мацкевіч і інш. ; рэдкалегія: Ю. Ф. Мацкевіч і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1979―1986. — 22 см. — Т. 1: А ― Г / [рэдактар тома Ю. Ф. Мацкевіч]. — 1979. — 511, c. — 1580 экз. — (У пераплёце) : 2 р. 40 к..
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна