thumb|300px|Высяленне ў гета яўрэяў, Магілёў, жнівень 1941 года
thumb|300px thumb|300px|Падпольшчыкі вільнюскага гета
Яўрэі ў Другой Сусветнай вайне ўдзельнічалі ў асноўным як грамадзяне ваюючых дзяржаў. У гістарыяграфіі Другой Сусветнай вайны гэтая тэма разгледжана ў асноўным у рамках даследаванняў Халакоста. Аднак яўрэі былі не толькі аб'ектам вынішчэння, што праводзілі нацысты і іх паплечнікі, але ж таксама актыўнымі дзеячамі, уплывалі на падзеі і іх вынікі. Асаблівасць барацьбы яўрэяў супраць нацыстаў была ў тым, што яны змагаліся супраць свайго татальнага знішчэння.
У ходзе вайны загінула ад 5 да 6 мільёнаў яўрэяў«Holocaust», Энциклопедия БританникаThe Trial of German Major War Criminals. Sitting at Nuremberg, Germany. December 3 to December 14, 1945. Twentieth Day: Friday, 14th December, 1945 (Part 5 of 9) , The Nizkor ProjecХолокост. Большасць з іх была забіта нацыстамі, іх паплечнікамі і калабарацыяністамі ў краінах Восі і на акупіраваных тэрыторыях Еўропы. Прыкладна 1,5 мільёна яўрэяў змагалася супраць нацыстаў у арміях саюзнікаў, падполлі і партызанах. Актыўны ўдзел у выратаванні ахвяр Халакосту прынялі яўрэйскія арганізацыі розных краін свету. Існавала таксама яўрэйская калабарацыя ў выглядзе так званых «юдэнратаў», якія нацысты стваралі ў якасці органаў самакіравання.
Яўрэі ў краінах антыгітлераўскай кааліцыі Не менш за 1,4—1,5 мільёна яўрэяў ваявалі ў войсках антыгітлераўскай кааліцыі, у тым ліку 556 тысяч у войску ЗША і 501 тысяча — у шэрагах Чырвонай Арміі. Сотні тысяч яўрэяў-ваенных загінулі, больш за 350 тысяч былі паранены, кожны трэці — паранены цяжка. Яшчэ ў час вайны 50 тысяч з іх памерла ад ран.
Электронная яўрэйская энцыклапедыя падае наступную статыстыку ўдзелу яўрэяў у войску саюзнікаў: КраінаКолькасць яўрэяў у войску, тыс. чалавекАўстралія і Новая Зеландыя3Бельгія7Вялікабрытанія62Нідэрланды7Грэцыя13Канада16Палесцінскія яўрэі ў брытанскім войску 35Польшча140СССР500ЗША550Францыя46Чэхаславакія8Паўднёвая Афрыка10Усяго1397 Гэтая статыстыка не ўлічвае партызан і падпольшчыкаў на акупіраваных нацыстамі тэрыторыях.
Яўрэі акупіраваных краін Еўропы На тэрыторыі акупіраваных Трэцім рэйхам краін Еўропы і акупіраванай часткі тэрыторыі СССР яўрэі падлягалі сістэматычнаму пераследу і знішчэнню па нацыянальных прыкметах. Частка з іх змагалася ў шэрагах узброеных сіл да акупацыі, а потым удзельнічала ў супраціве ў падполлі і партызанах.
Яўрэі ў Трэцім рэйху і саюзных яму краінах У Германіі яўрэі падлягалі пераследу яшчэ з 1933 года. Пасля аншлюсу Аўстрыі и Чэхаславакіі пераследы пачаліся і там. Яўрэі на тэрыторыях, падкантрольных нямецкім нацыстам, былі амаль поўнасцю вынішчаны.
Літаратура Обречённые погибнуть. Судьба советских военнопленных-евреев во Второй мировой войне / Сост. Павел Полян, Арон Шнеер. — М.: Новое издательство, 2006. — 576 с. — ISBN 5983790692 Мининберг Л. Л. Советские евреи в науке и промышленности СССР в период Второй мировой войны, 1941—1945 гг.. — М.: ИЦ-Гарант, 1995. — 552 с. — ISBN 9785900241210 Холокост на территории СССР. Энциклопедия. — М.: Российская политическая энциклопедия, Научно-просветительский центр «Холокост», 2009. — 1144 с. — 1000 ас. — ISBN 978-5-8243-1296-6 Абрамович А. В решающей войне. Участие и роль евреев СССР в войне против нацизма. — СПб: ДЕАН, 1999. — 750 с. — 1000 ас. — ISBN 5-89977-038-1 Свердлов Ф. Д. Энциклопедия еврейского героизма. — М.: Дограф, 2002. — 503 с. — 1500 ас. — ISBN 5858681131 Свердлов Ф. Д. Солдатская доблесть: Очерки о воинах-евреях полных кавалерах ордена Славы. — М.: Кн. и бизнес., 1992. — С. 62. — 3000 ас. Свердлов Ф. Д. В строю отважных: Очерки о евреях — Героях Советского Союза. — М.: Кн. и бизнес, 1992. — С. 304. — 3000 ас. — ISBN 5-212-00765-8 Свердлов Ф. Д. Евреи-генералы Вооруженных Сил СССР: Краткие биографии. — Москва: Б. и., 1993. — С. 272. — 3000 ас. Свердлов Ф. Д. Подвиги солдат-евреев в боях 1941 г.. — М.: Биогр. клуб, 1994. — 144 с. — 2000 ас. Свердлов Ф. Д. Подвиги солдат-евреев в боях 1942 г.. — М.: Биогр. клуб, 1998. — 272 с. — 2000 ас. Шнеер А. И. Плен. — Гешарим — Мосты культуры, 2005. — 620 с. — ISBN 5-93273-195-8 Шапиро Г., Авербух С. Л. Очерки еврейского героизма. — 1997. — ISBN 9785770766431 Александр Шульман. Статистика о евреях в Советской Армии во 2МВ Алексеев В. М. Варшавского гетто больше не существует. — Звенья, 1998. — 159 с. — ISBN 5-7870-00 Пейсахович А. Евреи в агентурной разведке в период Второй мировой войны. — Кармиэль: Эльграф, 2000. — 312 с. Ainsztein R. Jewish Resistance in Nazi-occupied Eastern Europe: With a Historial Survey of the Jew as Fighter and Soldier in the Diaspora. — London: Elek, 1974. — 970 p. — ISBN 978-0236154906 Altshuler M. Soviet Jewry on the Eve of the Holocaust: A Social and Demographic Profile. — Jerusalem: 1998.
Спасылкі Спіс яўрэяў — Герояў СССР
Катэгорыя:Другая сусветная вайна Другая Сусветная вайна