Андрэй Разін (нар. ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», пазней перабраўся ў «Дынама» з Мінска. Лепей за ўсё правёў сезон 2004, калі дапамог мінчанам стаць чэмпіёнамі, быў тады прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату. Пасля гуляў у Швецыі і Расіі.
У 2009 годзе перабраўся ў «Мінск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазіцыі флангавага паўабаронцы. Прывёў клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2010 і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013.
У студзені 2014 года пакінуў «Мінск». Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнерам каманды «Мінск-2», у складзе якой і распачаў сезон 2014. Быў адным з лідараў каманды, аднак у студзені 2015 года «Мінск-2» спыніў існаванне, пасля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў юнацкую каманду «Мінска».
Міжнародная кар’ера У 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера У студзені 2016 года, пасля таго як «Мінск» узначаліў Георгій Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнера па навукова-метадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска». Пад кіраўніцтвам Разіна «Мінск» заняў 9-е месца з 16 у чэмпіянаце Беларусі 2019. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».
У жніўні 2020 года пасля шэрагу няўдач пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся працаваць у структуры «Мінска».
Дасягненні Чэмпіянат Беларусі: Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2005 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000, 2010 Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2004 Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2004 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2003, 2004, 2005, 2010
Кубак Беларусі: Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белаазёрск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Энчапінг Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Іркуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск