Рабочы факультэт БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1921—1939 гадах.

Гісторыя 1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах БДУ — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў.

На 1 ліпеня 1922 на факультэце налічвалася 264 студэнты. Навучальнай справай на факультэце займаліся савет і прадметныя камісіі — па рускай мове і літаратуры, фізіка-матэматычных навуках, па прыродазнаўстве і грамадазнаўстве.ІНФАРМАЦЫІ (ВЕСТНИКА НАРКОМПРОСА ССРБ) ПРА ДЗЕЙНАСЦЬ БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. Вып. 11— 12. С. 43—46.)

У 1922/1923 навучальным годзе на рабочым факультэце вывучаліся на першым курсе: матэматыка — 8 гадзін у тыдзень, руская мова і гісторыя літаратуры — 6 гадзіны, гісторыя культуры — 3 гадзіны, палітычная эканомія - 1 гадзіна, геаграфія — 2 гадзіны, прыродазнаўства — 4 гадзіны, графічная грамата (чарчэнне) — 2 гадзіны. На другім курсе да вышэйпералічаных прадметаў дадавалася 4 гадзіны фізікі. На трэцім курсе чарчэнне і агульная геаграфія не вывучаліся. На матэматыку адводзілася 8 гадзін на тыдзень, руская мова і гісторыю літаратуры — 6 гадзін, гісторыю культуры — 4 гадзін, палітычную эканомію — 2 гадзіны, эканамічную геаграфію — 2 гадзіны, прыродазнаўства — 4 гадзіны, Канстытуцыю РСФСР — 1 гадзіна, гістарычны матэрыялізм — 1 гадзіна. Апошні курс працоўнага факультэта быў падзелены на тры спецыяльныя аддзяленні — тэхнічнае, біялагічнае і грамадска-эканамічнае.Мосейчук Л. И. Рабочий факультет Белорусского государственного университета: становление и развитие // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2023. № 1 (269). С. 86-90. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2023-269-1-15.

Узімку 1924 рабфак меў у сваім складзе наступныя навучальна-дапаможныя падраздзяленні: Фізічны кабінет Прыродна-гістарычны кабінет Факультэцкую бібліятэкуСА ЗВЕСТАК ПРА БДУ ДЛЯ ЗБОРНІКА НАРКАМАСВЕТЫ СССР Не раней за 29 лютага 1924 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 127. Л. 7—9 адв. Машынапіс. аўтогр.)

Да 1927/1928 навучальнага года рабочы факультэт БДУ функцыянаваў па выразна ўсталяваным навучальным плане. Першы курс дзяліўся на чатыры групы (чацвёртая была яўрэйскай, і ў ёй студэнты, акрамя абавязковых для ўсіх прадметаў, вывучалі яўрэйскую мову — 8 гадзін на тыдзень). Студэнты рабфака першага курса вывучалі: беларускую мову — 8 гадзін (студэнты яўрэйскай группы — 6 гадзін), рускую мову — 6 гадзін, палітграматнасць — 4 гадзіны, матэматыку — 8 гадзін, чарчэнне — 2 гадзіны, прыродазнаўства — 6 гадзін (яўрэйская група — 5 гадзін), усеагульную геаграфію — 5 гадзін, геаграфію Беларусі — 2 гадзіны, нямецкую мову — 2 гадзіны, ваенную падрыхтоўку — 2 гадзіны. Усяго на навучальныя дысцыпліны выдзялялася 45 гадзін на тыдзень (студэнты яўрэйскай групы займаліся 50 гадзін).

На другім курсе студэнты ўсіх чатырох груп вывучалі: беларускую мову — 6 г, рускую мову — 6 гадзін, ленінізм — 4 гадзіны, гісторыю класавай барацьбы — 4 гадзіны, матэматыку — 11 гадзін, фізіку — 6 гадзін, прыродазнаўства — 7 гадзін, эканамічную геаграфію — 4 гадзіны, нямецкую мову — 2 гадзіны, ваенную падрыхтоўку — 2 гадзіны. Усяго на заняткі адводзілася 52 гадзіны на тыдзень.

На трэцім курсе слухачы выбіралі спецыялізацыю і дзяліліся на групы. Па адной групе набіралі на гуманітарны і біялагічны напрамкі і дзве групы — з тэхнічным ухілам.

Аўдыторная нагрузка вар’іравалася ад 46 да 54 гадзін у тыдзень у залежнасці ад напрамку, абранага студэнтам, — гуманітарнага, біялагічнага ці тэхнічнага. У гуманітарным класе на рускую і беларускую мовы адводзілася па 6 гадзін на кожную дысцыпліну, па 5 гадзін — на палітычную эканомію і гісторыю класавай барацьбы, 10 гадзін — на матэматыку, 8 гадзін — на фізіку, 4 гадзіны — на хімію, 2 гадзіны — на нямецкую мову і 2 гадзіны — на ваенную падрыхтоўку. Па біялагічным профілі навучальныя гадзіны размяркоўваліся наступным чынам: руская і беларуская мовы — па 6 г, палітычная эканомія — 4, гісторыя класавай барацьбы — 4, матэматыка — 10 гадзін, фізіка — 8 гадзін, хімія — 7 гадзін, нямецкая мова — 2 гадзіны. Навучэнцы па тэхнічным напрамку таксама вывучалі рускую і беларускую мовы — 6 гадзін у тыдзень, палітычную эканомію і гісторыю класавай барацьбы — 4 гадзін, 12 гадзін вылучалася на вывучэнне матэматыкі, 6 адводзілася на чарчэнне, 8 гадзін — на фізіку, 6 гадзін — на хімію і 2 гадзіны — на нямецкую мову.

У верасні 1937 ЦК ВКП(б) прыняў пастанаўленне «Аб рабфаках», у якім, адзначаючы станоўчыя вынікі іх дзейнасці, заклікаў Саўнаркам і Наркамасветы Беларускай ССР прыняць «неабходныя меры да ўмацавання сеткі рабфакаў і да далейшага паляпшэння пастаноўкі ў іх навучальнай справы». 5 жніўня 1938 рабочы факультэт перайшоў пад юрысдыкцыю Народнага камісарыята асветы БССР. Але да гэтага часу вострая неабходнасць у рабочых факультэтах ўжо адпала, паколькі сістэма агульнай і спецыяльнай сярэдняй адукацыі ў БССР была наладжана. Рабочы факультэт быў скасаваны ў 1939 г.

На рабфаку працавалі ўніверсітэцкія выкладчыкі.

Дэканы Васіль Паўлавіч Тэпін — 1921—1924Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46. Самуіл Захаравіч Слонім — 1925—1927 М. Т. Лойка — 1927 — ?

Літаратура Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46. Малюгин О. И., Яновский О. А. Василий Павлович Тепин и его «История Белорусского государственного университета» // Журнал Белорусского государственного университета. История. — 2019. — № 4. — С. 82-94. Мосейчук Л. И. Рабочий факультет Белорусского государственного университета: становление и развитие // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2023. № 1 (269). С. 86-90. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2023-269-1-15.

Спасылкі СПРАВАЗДАЧА РЭКТАРА БДУ У. I. ПІЧЭТЫ «ЗАНЯТИЯ В УНИВЕРСИТЕТЕ» Масква, 14 студзеня 1922 г. (НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 124. Л. 187—194. Машынапіс. аўтогр.) ІНФАРМАЦЫІ (ВЕСТНИКА НАРКОМПРОСА ССРБ) ПРА ДЗЕЙНАСЦЬ БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. Вып. 11— 12. С. 43—46.) З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ 10 снежня 1922 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 12. Л. 19—20. Машынапіс. аўтогр.) З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ 26 верасня 1923 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 12. Л. 28. Машынапіс. аўтогр.) СА ЗВЕСТАК ПРА БДУ ДЛЯ ЗБОРНІКА НАРКАМАСВЕТЫ СССР Не раней за 29 лютага 1924 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 127. Л. 7—9 адв. Машынапіс. аўтогр.) СА СТАТУТА БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА 30 студзеня 1929 г. (НАРБ. Ф 7. Воп. 1. Спр. 635. С. 77—79.)

Крыніцы

Гл. таксама :Катэгорыя:Выпускнікі рабочага факультэта БДУ Рабочы факультэт

Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1921 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1939 годзе Катэгорыя:Рабочы факультэт БДУ