Агоўскія куфры — традыцыйныя размаляваныя драўляныя куфры, вырабляныя народнымі майстрамі некалькіх вёсак на Заходнім Палессі. Сваю назву куфры атрымалі па вёсцы Агова; акрамя таго, аналагічныя вырабы рабілі майстры з бліжэйшых сёлаў Опаль, Крэмна, Завершша, Хомск і іншых. Галоўнай асаблівасцю гэтых куфраў з’яўляецца маляўнічы дэкор — Агоўскі роспіс. Промысел афармлення куфраў яркім роспісам зарадзіўся ў сярэдзіне XX стагоддзя і дасягнуў росквіту ў 1950-я гады стаўшы самабытнай з’явай беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Спасылкі Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь — Куфар «Агоўскі» Харламаў Іван. Агоўскія куфры // Спадчына № 6-1995. С. 78-89. Куфар па-агоўскі
Катэгорыя:Беларускае народнае мастацтва Катэгорыя:Заходняе Палессе