Конрад Баляслаў Недзялкоўскі (1862 — 19 чэрвеня 1925, Вільня) — польскі палітычны і грамадскі дзеяч.

Прадстаўнік дробнашляхецкага роду Недзялкоўскіх, які паходзіў з Мазовіі. Сын Францішка і Аляксандры (у дзявоцтве Савіцкая) Недзялкоўскіх. Дзед, Людвік Недзялкоўскі, у першай палове ХІХ ст. перабраўся з Мазовіі на Валынь, дзе меў маёнтак, якім потым валодаў яго сын, Францішак, і які быў канфіскаваны пасля паўстання 1863—1864 гг.Kowerko-Urbańczyk M. Ród Niedziałkowskich. Miasto, regionalizm i polityka // Zagadnienia bilingwizmu. Seria II: Rodzina Miłoszów i rody pogranicza polsko-litewskiego. Studia, red. A. Baranow, J. Ławski, A. Romanik, Białystok — Vilnius 2022, s. 321—340.

Навучаўся ў Інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі ў Пулавах. Калі быў студэнтам, далучыўся да . У сувязі з гэтым у 1884 г. быў, верагодна, на кароткі час затрыманы царскімі ўладамі, адлічаны з інстытута і высланы пад адміністрацыйны нагляд у Цвер.

У канцы ХІХ ст. атрымаў дазвол на пераезд у Вільню, дзе працаваў супрацоўнікам Зямельнага банка, з 1900 года дырэктарам Камерцыйнага банка. У 1907—1908 гг. загадчыкам эканамічнага аддзела палітычнай, грамадскай і літаратурнай штодзённай газеты «Kurier Litewski»; у той жа час далучыўся да Саюза краёвай працы — арганізацыі, якая належала да краёвага рухуСмалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях, 1864—1917 гг. Гродна, 2001, с. 168.. З 1908 г. і да Першай сусветнай вайны ён быў намеснікам гарадскога старшыні Вільні, а таксама членам рэвізійнай камісіі Віленскага сельскагаспадарчага таварыстваIlgiewicz Н. Udział ziemian w wileńskich towarzystwach rolniczych i technicznych na początku XX w. «Studia z Historii Społeczno-Gospodarczej», t. VII, 2010. .

Пасля ўступлення польскай арміі ў Вільню ў красавіку 1919 года ўвайшоў у склад Выканаўчага камітэта па аднаўленні Віленскага ўніверсітэтаKania А. Okoliczności powstania Wydziału Sztuk Pięknych Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie (1919/1920), «Wschodni Rocznik Humanistyczny», t. XII, 2015, s. 164. . У 1919—1920 гг. быў кіраўніком Віленскага аддзела Грамадзянскай рады Усходніх зямель, а ў 1920—1922 гадах — членам Часовай кіруючай камісіі Сярэдняй Літвы. Быў членам Цэнтральнай рады Польскага адукацыйнага таварыства Усходніх зямельNekrologi «Dziennik Wileński» R.IX, nr 139 z 21 czerwca 1925 r..

Памёр у Вільні. Пахаваны на могілках Святога Пятра ў Антокалі.Nekrolog «Dziennik Wileński» R.IX, nr 138 z 20 czerwca 1925 r.

Сям’я Жонка (з 1890 г.) — Гелена (у дзявоцтве Чайчынская).

Дзеці:

Ванда Дабачэўская (1892—1980) — польская пісьменніца;

Мечыслаў (1893—1940) — палітычны дзеяч у міжваеннай Польшчы, актывіст Польскай партыі сацыялістаў, забіты падчас нацысцкай акупацыі Польшчы;

Ежы — стараста Шрэды і ЯроцінаFrankowski S. Starosta powiatowy Jerzy Niedziałkowski i jego rodzina, «Średzki Kwartalnik Kulturalny», Nr 1 (65), styczeń-marzec 2013.;

Галіна Завацкая (1897—1987) — паэтка;

Ян (1907—1952).

Брат Караль Антоні быў каталіцкім біскупам Луцка-Жытомірскай дыяцэзіі, а таксама рэктарам Тэалагічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.

Катэгорыя:Памерлі ў 1925 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1862 годзе Катэгорыя:Пахаваныя на Антакальніскіх могілках Катэгорыя:Постаці Вільні