Рыго́р Андрэ́евіч Ільі́нскі (, Санкт-Пецярбург — 14 снежня 1937, Томск) — рускі мовазнавец-славіст. Член-карэспандэнт АН СССР (1925, член-карэспандэнт Расійскай АН з 1921), Балгарскай (1929) і Польскай акадэмій навук (1930).
Біяграфія Прафесар Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута (1909–1915), Юр'еўскага (з 1916), Саратаўскага (1920–1924), Маскоўскага (з 1927) універсітэтаў. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Унёсак у навуку Даследаваў параўнальную граматыку славянскіх моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне славянскага пісьменства. Вывучаў і выдаваў помнікі славянскага пісьменства («Граматы балгарскіх цароў», 1911 і інш.).
Шэраг артыкулаў прысвяціў з'явам беларускай мовы: «Блр. нетра = рас. «болото» трасина, дебри» (1928), «Аб канчатку -эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку» (1929) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Славісты СССР Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Кампаратывісты