Паліна Фёдараўна Бяляк (нар. , в. Стаялава — ?) — беларуская педагог. Заслужаная настаўніца Беларусі (1965).

Біяграфія Нарадзілася ў 1915 годзе ў вёсцы Стаялава. У 1932—1941 гг. працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Клічаўскага раёна. У 1944—1947 гг. — намесніца дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Маркаўшчынскай сямігадовай школы, у 1947—1971 гг. — настаўніца пачатковых класаў Клічаўскай сярэдняй школы.

Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы Беларусі (1965).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей

Катэгорыя:Педагогі Беларусі