Маланепе́с (Кадырберды аглы Мала Непес, Мала-Непес, , ; каля 1810, каля Серахса — каля 1862, па іншых звестках, каля 1875, Мерва) — туркменскі паэтМолла, Непес // Большая советская энциклопедия : [в 66 т.] / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — 1-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.Молланепес // Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. С. И. Вавилов. — 2-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1949—1958..
Біяграфія Быў ратаем, майстрам срэбраных спраў, настаўнікам. Вучыўся ў медрэсэ Бухары і Хівы. Існуе версія, што яго смерць была звязана з раненнем, атрыманым у сутычцы з войскамі.
Творчасць Маланепесу належыць аўтарства вядомага дастана «Захрэ і Тахір» (), створанага паводле народнага падання пра каханне дачкі шаха Захрэ і юнака Тахіра, якую першым перапрацаваў узбекскі паэт Саядзі (XVII—XVIII стст.). Пісаў шмат любоўнай лірыкі: «Любімая», «Нам добра ўдваіх», «Там і тут», «Не забывай!» і інш.
Беларускія пераклады Творы Маланепеса на беларускую мову перакладаў М. ТанкКніжны летапіс. — 2011. — № 2. — С. 111..
Памяць Імем Маланепеса названы пасёлак гарадскога тыпу ў Векілбазарскім этрапе Марыйскага велаята. Студэнцкі тэатр імя Маланепеса ў Ашгабаце.
Крыніцы
Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты