Андрэй Леанідавіч Самафалаў (нар. , в. Карма, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі радыёфізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2013), дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся 4 снежня 1977 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Фізіка. Тэхнічная творчасць» з адзнакай. У 2003 годзе завяршыў аспірантуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці «Оптыка».

Працоўную дзейнасць на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ пачаў у 2003 годзе ў якасці асістэнта кафедры агульнай фізікі. У 2012—2014 гадах займаў пасаду старшага выкладчыка гэтай кафедры. 7 чэрвеня 2013 года абараніў кандыдацкую дысертацыю і атрымаў вучоную ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.

У 2014 годзе працаваў намеснікам дэкана фізічнага факультэта. З 2015 года — дацэнт кафедры агульнай фізікі. Выкладае курсы «Механіка», «Фізіка», «Оптыка», «Асновы алгарытмізацыі і праграмавання», «Архітэктура ЭВМ» (лекцыі, практычныя і лабараторныя заняткі). З 2023 года дэкан факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы звязаныя з даследаваннем узаемадзеяння электрамагнітных хваль ЗВЧ і ТГц-дыяпазону з штучнымі асяроддзямі, а таксама з методыкай выкладання фізікі.

Крыніцы

Катэгорыя:Радыёфізікі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты фізіка-матэматычных навук