DoS-напад (; напад тыпу «адмова ў абслугоўванні») — атака, пры якой адна ці некалькі машын накіроўваюцца на ахвяру і спрабуюць перашкодзіць ёй выконваць карысную працу.

Ахвярай можа быць сервер, кліент, маршрутызатар, злучэнне або цэлая сетка, асобны карыстальнік інтэрнэта, кампанія, дзяржава або любая камбінацыя папярэдніх пунктаў. Напады тыпу «адмова ў абслугоўванні» могуць уключаць атрыманне несанкцыянаванага доступу да прыватных рэсурсаў.

Размеркаваны DoS-напад Калі напад зыходзіць ад мноства машын (ботнэта), часта з выкарыстаннем IoT‑прылад з нізкім узроўнем бяспекі, яго называюць DDoS-нападам (, размеркаваны напад тыпу «адмова ў абслугоўванні»). Гэтыя прылады могуць быць скампраметаваныя і злучаныя ў сеткі-ботнэты, якія пазней могуць арандавацца для пэўных нападаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кібервайна Катэгорыя:Інфармацыйная бяспека