Кола агляду — гэта атракцыён у выглядзе вялікага вертыкальнага кола з пасажырскімі кабінамі, якія па меры кручэння кола падымаюць пасажыраў увышыню для агляду навакольнай прасторы. Колы агляду з’яўляюцца вельмі распаўсюджаным тыпам атракцыёнаў у парках забаў, на кірмашах і карнавалах.
Першае кола агляду сучаснай канструкцыі было створана Джорджам Ферысам Малодшым для Сусветнай калумбійскай выставы 1893 года ў Чыкага. Кола Ферыса было самай высокай славутасцю на выстаўцы з вышынёй 80.4 метра і было адкрытае для публікі 21 чэрвеня 1893 года. Яно павінна было стаць адказам на вежу Эйфеля, цэнтральны элемент Парыжскай выставы 1889 года. У англійскай мове дагэтуль кола агляду называюць колам Ферыса (). Значна меншыя драўляныя колы агляду існавалі і раней, першыя іх згадкі адносяцца да XVI веку.
Станам на 2025 год найвышэйшым у свеце колам агляду з’яўляецца кола Айн Дубай вышынёй 250 метраў, якое адкрылася у Дубаі ў кастрычніку 2021 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Атракцыёны