Алег Аркадзевіч Макарэвіч (нар. 1974, Арэхаўск, Аршанскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1974 годзе ў гарадскім пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна. У 2001 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут сэрвісу і эканомікі па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве ў сферы сэрвісу».
Працоўную дзейнасць у сферы органаў мясцовага кіравання пачаў у 2004 годзе галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы Аршанскага райвыканкама, з 2008 года займаў пасаду кіраўніка справамі. У 2012—2014 гадах працаваў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна. У 2014—2018 гадах узначальваў Аршанскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У 2018 годзе прызначаны дырэктарам ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна.
У верасні 2023 года прызначаны старшынёй Сенненскага райвыканкама. 14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Дубровенскага райвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта