Дзмітрый Зянонавіч Станкевіч (нар. , Ціжышкі, Смаргонскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 28 снежня 1979 года ў вёсцы Ціжышкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2002 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
На выбарах 2018 года выбраны беспартыйным дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання па Усходняй выбарчай акрузе № 2Спіс дэпутатаў Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Чапаеўскай выбарчай акрузе № 57Звесткі пра выбраных дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання .
З мая 2020 года працаваў намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама.
На выбарах 2024 года выбраны дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання па Коласаўскай выбарчай акрузе № 7 і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання па Чапаеўскай выбарчай акрузе № 54. Член Беларускай партыі «Белая Русь».
14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Чашніцкага райвыканкама.
Жыве ў Смаргоні.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 28 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Дэпутаты Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта