«Chains» () — песня, напісаная амерыканскімі аўтарамі Джэры Гофінам і Кэрал Кінг. Песня стала вядомым хітом у выкананні амерыканскага гурта «The Cookies» (заняла 17-ю пазіцыю ў хіт-парадзе U.S. Pop). Пазней гурт «The Beatles» запісаў кавер-версію гэтай песні (іх версія ўвайшла ў альбом «Please Please Me»).
Версія «The Beatles» Песня «Chains» даволі хутка стала папулярнай сярод музычных гуртоў Ліверпуля і была ўключана таксама і ў рэпертуар «The Beatles».
Гурт запісаў сваю версію 11 лютага 1963 года падчас марафонскай сесіі, на працягу якой была запісана большая частка матэрыялу для першага альбома «Please Please Me» (было запісана чатыры дублі, але першы быў палічаны найбольш удалым). У песні (поруч з «Do You Want to Know a Secret?» з таго ж альбома) асноўную вакальную партыю выконвае Джордж Харысан. Ва ўступе да песні гучыць характэрная для ранніх песень «The Beatles» губны гармонік.
Гурт выконваў гэтую песню ўжывую на некалькіх радыёшоў для BBC (Side by Side, Here We Go и Pop Go the Beatles). Музычны крытык Іэн Макдональд негатыўна паставіўся да версіі «The Beatles», адзначыўшы, што яна гучыць крыху фальшыва і ёй бракуе натуральнасці.
У запісе ўдзельнічалі: Джордж Харысан — вакал, сола-гітара Джон Ленан — бэк-вакал, рытм-гітара, губны гармонік Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара Рынга Стар — ударныя
1 лістапада 1963 песня была выпушчана ў складзе міні-альбома The Beatles (No. 1).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles