__NOTOC__ 20 верасня — дзвесце шэсцьдзясят трэці (дзвесце шэсцьдзясят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1187: Пачатак аблогі Іерусаліма султанам Саладзінам. 1378: Кардыналы ў Фондзі абралі Папам Рымскім Клімента VII, які стаў першым у шэрагу антыпапаў Вялікага заходняга расколу. 1519: Флатылія на чале з Ф. Магеланам выправілася ў падарожжа з порта Санлукар-дэ-Барамеда ў вусці ракі Гвадалквівір. 1620: Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паразу ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы. 1802: У Расіі заснаваны першыя міністэрствы. 1854: Бітва на Альме, першая буйная бітва ў Крымскай вайне, перамога войскаў антырасійскай кааліцыі. 1870: Італьянскія войскі ўступаюць у Рым, з якога выведзены французскі гарнізон. 1944: У складзе БССР утвораны Гродзенская вобласць, Маладзечанская вобласць (скасавана ў 1960) і Бабруйская вобласць (скавана ў 1954). 1945: Адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 1946: Распачаўся I Канскі кінафестываль. 1950: У Нью-Ёрку пачала выходзіць газета «Беларус». 2015: Англійскі снукерыст Кайрэн Уілсан выйграў турнір Шанхай Мастэрс.
Нарадзіліся
1764: Юзаф Коцел, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года (пам. 1810) 1810: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар (пам. 11.3.1872) 1842: Джэймс Дзьюар, шатландскі фізік і хімік 1891: Тадэвуш Лер-Сплавінскі, польскі мовазнавец-славіст (пам. 17.2.1965) 1903: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (пам. 25.7.1997) 1934: Сафі Ларэн, італьянская актрыса 1934: Сокэ Кубота Такаюкі, японскі Гранд майстар баявых мастацтваў 1938: Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч, беларускі вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1943: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца 1948: Джордж Рэйманд Рычард Марцін, амерыканскі пісьменнік-фантаст, сцэнарыст 1949: Сабіна Азема, французская актрыса 1959: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар 1992: Сафура Алізадэ, азербайджанская эстрадная спявачка
Памерлі 1724: Давід фон Крафт, шведскі жывапісец 1803: Роберт Эмет, ірландскі нацыяналіст 1961: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр 1973: Бен Уэбстэр, амерыканскі джазавы музыкант 1980: Жозіяс Браўн-Бланке, французскі геабатанік (нар. 3.8.1884) 1981: Марсель Кан, французская мастачка 1996: Пал Эрдзёш, венгерскі матэматык 2006: Марта Контула, фінская актрыса 2007: Кальё Кійск, эстонскі акцёр і рэжысёр 2014: Анатоль Мікалаевіч Беразавой, савецкі касманаўт 2021: Валянціна Цімафееўна Петрачкова, беларуская актрыса 2026: Таццяна Дзмітрыеўна Логінава, беларускі кінааператар
Святкуюць : Дзень нафтавікоў : Дзень мытніка Непал: Нацыянальны дзень Паўднёвая Асеція: Дзень незалежнасці : Дзень работніка кадравых служб Тайланд: Нацыянальны дзень моладзі : Дзень паветра
920