__NOTOC__ 20 лютага — пяцьдзясят першы дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 1387: Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне. 1530: Жыгімонт Аўгуст каранаваны на караля польскага. 1907: Бразілія зацвердзіла праект будаўніцтва дрэдноўтаў, распачалася Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонка. 1918: У Мінску створаны Народны сакратарыят (першы ўласна беларускі ўрад). 1921: Пачалося навучанне ў Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Барунах. 1922: Сейм Сярэдняй Літвы прыняў рашэнне пра далучэнне яе да Польшчы. 1946: Аварыя самалёта Лі-2 у Мінску. 1981: Адкрылася Полацкая карцінная галерэя. 1988: Сесія народных дэпутатаў Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці звярнулася да Вярхоўных Саветаў Армянскай ССР, Азербайджанскай ССР і СССР з просьбай разгледзець пытанне пра перадачу вобласці ў склад Арменіі. 2014: Нарастанне ўзброенага супрацьстаяння на Еўрамайдане ў Кіеве. Вярхоўная Рада Украіны асудзіла дзеянні сілавых структур, якія прывялі да гібелі мірных грамадзян. 2026: Храм Саграда Фамілія ў Барселоне дасягнуў сваёй праектнай вышыні.

Нарадзіліся 1729: Фёдар Волкаў, рускі акцёр і тэатральны дзеяч (пам. 15.4.1763) 1751: Ёган Генрых Фос, нямецкі паэт і перакладчык 1844: Людвіг Больцман, аўстрыйскі фізік-тэарэтык 1885: Ота Меер-Амдэн, швейцарскі мастак 1886: Такубоку Ісікава, японскі паэт 1889: Марыс Баро, швейцарскі мастак 1912: П'ер Буль, французскі пісьменнік 1920: Фёдар Абрамаў, рускі пісьменнік (пам. 14.5.1983) 1922: Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст 1927: Сідні Пуацье, амерыканскі акцёр 1927: Юбер дэ Жываншы, французскі мадэльер 1929: Эдуарда Мак Энтайр, аргенцінскі мастак 1931: Джон Уілард Мілнар, амерыканскі матэматык 1940: Джэймс Грыўз, англійскі футбаліст 1945: Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца (пам. 19.12.2005) 1947: Валерый Мазынскі, беларускі тэатральны рэжысёр, стваральнік мінскага тэатра «Вольная сцэна» 1948: Крыстафер Пісарыдэс, грэка-кіпрскі брытанскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2010) 1949: Льюіс Кэнтлі, амерыканскі біяхімік 1967: Курт Кабейн, амерыканскі рок-музыкант, лідар гурта «Nirvana» 2000: Крыштаф Мілак, венгерскі плывец, алімпійскі чэмпіён

Памерлі 1054: Яраслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі 1431: Марцін V, Папа Рымскі 1595: Эрнст Габсбург, эрцгерцаг Аўстрыі (нар. 15.6.1553) 1790: Іосіф II Габсбург, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (нар. 13.3.1741) 1810: Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асветнік ВКЛ, з 1764 прафесар Віленскай акадэміі (нар. 30.10.1728) 1907: Анры Муасан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1963: Канстанцін Галкоўскі, беларускі кампазітар 1992: Жо Дэлао, бельгійскі мастак 1999: Сара Кейн, брытанскі драматург

Святкуюць Сусветны дзень сацыяльнай справядлівасці

: Дзень прэзідэнтаў ЗША : Дзень нацыяналізацыі нафтавай прамысловасці : Дзень незалежнасці : Дзень Герояў Нябеснай Сотні : Дзень вясновага раўнадзенства 20px Уваход Гасподзень ў Іерусалім (Пальмавая нядзеля) 20px Сусветны дзень моладзі 20px Урачыстасць праваслаўя

220