Сяргей Мікалаевіч Пачко () — беларускі дзяржаўны службовец, спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Брат дзяржаўнага службоўца Аляксандра Пачко.
У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
З 1988 па 1997 год працаваў эканамістам па гаспадарчым разліку ў калгасе «Імя Энгельса» ў Драгічынскім раёне. У 1997—2010 гадах быў галоўным бухгалтарам, затым — намеснікам старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агра-Дзеткавічы». У 2010—2013 гадах узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства «Драгічынскі райаграсэрвіс».
У 2013—2015 гадах працаваў першым намеснікам старшыні Драгічынскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2016—2025 гадах быў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Аляксеевічы-Агра».
17 красавіка 2025 года прызначаны старшынёй Драгічынскага райвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта