Інна Уладзіміраўна Таўкачова (нар. , Арэхаўск, Віцебская вобласць) — беларуская дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 18 жніўня 1969 года ў пасёлку гарадскога тыпу Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Белкаапсаюза па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».

Працавала таваразнаўцам Даманавіцкага кааператыўнага таварыства і Доўгаўскага сельпо Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; намесніцай старшыні па гандлі Доўгаўскага спажывецкага таварыства Салігорскага раёна; галоўным таваразнаўцам Старобінскага аптова-рознічнага гандлёвага прадпрыемства Салігорскага раёна; дырэктаркай Старобінскага каапгандлю; дырэктаркай «Прамгандлю» Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; таваразнаўцам фірмовага гандлю, начальніцай гандлёвага аддзела РУСП «Птушкафабрыка Салігорская»; намесніцай дырэктара па маркетынгу і збыце, намесніцай дырэктара ААТ «Птушкафабрыка Салігорская». Дырэктарка ААТ «Салігорская птушкафабрыка».

Абіралася дэпутаткай Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Любанскага, Салігорскага і Стародарожскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі асобных дзяржаў Афрыкі.

Узнагароды Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пераможца конкурсу «Жанчына года — 2021» у намінацыі «Паспяховая кіраўніца».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Інны Таўкачовай на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання