Манагуа ( альбо Lago Xolotlán) — буйное прэснаводнае возера тэктанічнага паходжання ў дзяржаве Нікарагуа. Прыблізныя памеры возера: 60 км у даўжыню і 32 км у шырыню. Як і ў выпадку з возерам Нікарагуа, яго назва была прыдумана іспанскімі канкістадорамі, якія злучылі слова «Mangue» (іх назва плямёнаў групы манкеме) і agua («вада»). Горад Манагуа, сталіца Нікарагуа, знаходзіцца на паўднёва-заходнім беразе возера.

Возера моцна забруджана, часткова з-за скідаў ртуці кампаніяй Kodak ў 1950-х. Нягледзячы на забруджванне, частка насельніцтва Манагуа пражывае на берагах возера і ўжывае азёрную рыбу ў ежу.

Узровень возера падняўся на 3 метра за пяць дзён падчас урагану Мітч у 1998, які разбурыў мноства дамоў на беразе возера.

Злучана праз раку Ціпітапа з возерам Нікарагуа, з-за моцнага забруджвання акулы не заходзяць з возера Нікарагуа ў возера Манагуа.

Катэгорыя:Азёры Нікарагуа