Менахем Бегін (іўрыт מְנַחֵם בֵּגִין), па нараджэнні Мечыслаў Бягун (ідыш מיעקשיסלאוו בעגון‎, , ; у дакументах 1931—1937, у т.л. пашпарце — ; ) — палітычны дзеяч Ізраіля, сёмы прэм'ер-міністр Ізраіля (чэрвень 1977—1983), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978, разам з Анварам Садатам). У 1940-х гадах кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі Іргун.

Маладосць Нарадзіўся у сям’і сакратара Брэст-літоўскай яўрэйскай грамады Вольфа Бягуна (Зееў Доў) і Хасі Бегун (на нараджэнні Косаўскай). Па маці ён паходзіў з выбітных рабінаў. Яго бацька, гандляр лесам, быў грамадскім дзеячам, Бацка быў адным з першых у горадзе, хто далучыліся да сіянізму, прыхільнікам Тэадора Герцля. Акушэркай пры яго родах была бабуля Арыэля Шарона. Мечыслаў быў малодшым з трох дзяцей. Скончыў Брэсцкую яўрэйскую рэлігійную школу, затым дзяржаўную гімназію (1931) і паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, які і скончыў у 1935 са ступенню магістра права.

Будучы патомным сіяністам, М. Бягун з 10-гадовага ўзросту быў сябрам дзіцячай (скаўцкай) сіянісцкай арганізацыі «Хашамер-Хацаір». У 16 гадоў ён далучыўся да «рэвізіянісцкага сіянізму», захоплены выступамі яго заснавальніка . Бягун уступіў у моладзевую арганізацыю рэвізіяністаў «»: «у Бэйтары мяне скарыў інтэгральны сіянізм, Краіна Ізраілю, габрэйская дзяржава неўзабаве, у нашы дні» — пісаў ён пасля. Ён хутка зрабіў кар’еру, стаўшы спачатку кіраўніком бярэсцейскага аддзялення, адным з 9 вышэйшых афіцэраў, у 1931 годзе быў абраны членам кіраўніцтва «Бейтар» у Польшчы, у 1936 прызначаны кіраўніком «Бейтар» у Чэхаславакіі, а затым, у сакавіку 1939 года, Жабацінскі прызначыў яго агульным кіраўніком «камендантам». «Гэты хлопец далёка пойдзе» — сказаў пра яго Жабацінскі. У 30-я ен афіцыйна змяніў прозвішча на Бегін. М. Бегін выступаў з крайніх пазіцый супраць самога Жабацінскага, але пры гэтым ён заўсёды лічыў сваім настаўнікам.

У 1939 годзе Бегін быў асуджаны на 6 тыдняў турмы за арганізацыю дэманстрацыі пратэсту перад пасольствам Вялікабрытаніі. Стаўшы кіраўніком «Бейтара», Бегун адразу пачаў фармаваць ячэйкі баявой арганізацыі «» (Іргун) і адначасова спрабаваў арганізаваць масавыя выезды польскіх габрэяў у Палестыну. З нападам Германіі на Польшчу Бегін прапанаваў польскаму ўраду сфарміраваць частку з бейтараўцаў, але атрымаў адмову.

Пры набліжэнні немцаў да Варшавы Бегін збег у Вільню. У 1941 годзе ўся яго сям’я забіта немцамі. 20 верасня 1940 года ў Вільні Бегін быў арыштаваны НКУС і зняволены ў Лукішскую турму. Пазней ён апісаў свой турэмны досвед і ход следства. Яго вінавацілі ў тым, што ён «агент брытанскага імперыялізму» і пагражалі 58-м артыкулам КК РСФСР, але прыгаварылі да васьмі гадоў зняволення як сацыяльна-небяспечнага элемента або «СОЭ». 1 чэрвеня 1941 года яго этапавалі ў лагер на станцыі Кожва Паўночна-Пячорскага ІТЛ у Комі АССР. Праз дзесяцігоддзе Бегін апісаў свае разважанні і ўспаміны аб допытах і жыцці ў лагеры ва ўспамінах «У белыя ночы».

У 1941 годзе БегІн быў вызвалены з лагера на Пячоры і як польскі падданы, уступіў у армію Андэрса, у складзе якой неўзабаве ў маі 1942 года апынуўся ў Палесціне. У 1943 годзе ён атрымаў афіцыйнае звальненне з шэрагаў андэрсаўцаў, пакінуў войска і поўнасцю прысвяціў сябе барацьбе за стварэнне яўрэйскай дзяржавы.

Палітычная дзейнасць у Ізраілі У снежні 1943 года Бегін стаў кіраўніком падпольнай арганізацыі «Іргун». У гэтай якасці ён абвясціў паўстанне супраць англійскага мандата, пачаўшы супраць англійскіх войск, улад і ўстаноў. З іх найбольш вядомы — выбух англійскай штаб-кватэры ў іерусалімскім гатэлі «Цар Давід» 26 ліпеня 1946 года, калі быў забіты 91 чалавек (41 палестынец, 28 брытанцаў, 17 яўрэяў, 2 армяне, расіянін, грэк і егіпцянін). 27 красавіка 1947 года па яго загадзе, у адказ на пакаранне смерцю членаў «Іргун», тэрарысты павесілі двух выкрадзеных брытанскіх салдат, што выклікала антысеміцкія беспарадкі ў Вялікабрытаніі. Радыкальная пазіцыя Бегіна прывяла яго да канфлікту з большасцю лідараў сіянісцкага руху. Ён абвінавачваецца ў масавым забойстве палестынскага насельніцтва ў Дэйр-Ясіне 9-11 красавіка 1948 года, дзе было забіта ад 107 да 120 палестынцаў. Вестка пра гэтае забойства стала адной з прычын масавага зыходу палестынцаў (прыкладна 750 000 бежанцаў) са спрэчных тэрыторый. У гэты перыяд Бегін быў самым вышуківаным чалавекам у Палестыне, жыў пад некалькімі выдуманымі імёнамі, часта адрошчваў бараду. Англічане прызначылі за яго галаву ўзнагароду ў 10 тыс. фунтаў (30 тыс. долараў).

Пасля, у адным з інтэрв’ю на заўвагу, што ён, як і Ясір Арафат, з’яўляецца тэрарыстам, Бегін адказаў: «Я тэрарыст, а ён — бандыт!».

У 1944 і 1948 гадах (гл. справу «Альталены») двойчы ўзнікалі сітуацыі, калі «Іргун» была на мяжы ўзброеных сутыкненняў з Хаганай (падпольная ўзброеная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася кіраўніцтву Сіянісцкай федэрацыі); абодва разы толькі прамая забарона Бегіна на акцыі супраць габрэяў выратаваў сіяністаў ад міжусобнай вайны.

М. Бегін быў актыўным удзельнікам Вайны за незалежнасць Ізраіля.

У 1948 годзе, пасля стварэння Дзяржавы Ізраіль, «Іргун» самараспусціўся і ўліўся ў Армію абароны Ізраіля. На аснове «Іргуна» М. Бегін стварыў партыю «Херут» («Свабода») і, у якасці яе кіраўніка, стаў лідарам правай апазіцыі ў Кнэсеце. На выбарах у Кнэсет 1-га склікання 25 студзеня 1949 года «Херут» атрымаў 11,5 % галасоў.

Па сваёй праграме «Херут» працягвала традыцыі рэвізіянізму, спалучаючы прыхільнасць ідэі Эрэц-Ісраэль (афіцыйны гімн партыі, — на вершы Зеэва Жабацінскага, — уключаў словы «Два берагі ў Іярдана — і абодва нашы!») з праваліберальнай эканамічнай праграмай, выступаючы лідарам апазіцыі да сацыялістаў.

У 1952 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны з ФРГ і падпісаны пагадненні аб рэпарацый (выплаце ўрадам Германіі грашовай кампенсацыі яўрэям, якія пацярпелі ў Другой сусветнай вайне). «Херут» актыўна выступіла супраць «прабачэння ворагу», і Бегін узначаліў масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі пратэсту і нават быў адным з арганізатараў няўдалага замаху на канцлера К. Адэнаўэра . Выступаў рэзка супраць вывада ізраільскіх войскаў з Сінайскай паўвыспы пасля ўдалай вайны 1956 года. З гэтага моманту пачаўся няўхільны рост папулярнасці «Херута», і на выбарах 1961 года прадстаўніцтва партыі павялічылася да 17 мандатаў.

Напярэдадні Шасцідзённай вайны 1967 года, калі сітуацыя патрабавала кансалідацыі ўсіх нацыянальных сіл, Бегін упершыню ўвайшоў ва ўрад (як міністр без партфеля), і заставаўся на пасадзе да 1970 года. Пасля стварэння ў 1973 годзе правага блока Лікуд узначаліў гэты блок і ў выніку яго перамогі на выбарах у 1977 годзе сфарміраваў першы ў Ізраілі правы (не сацыялістычны) урад.

У 1950-я гады ён быў адным з лідараў руху супраць рэпарацый з боку Германіі. Паводле слоў Эліезера Судзіта, суарганізатара няўдалага замаху на Конрада Адэнаўэра ў 1952 годзе, Бегін таксама быў уцягнуты ў гэтую змову. Смерць канцлера Германіі мела на мэце сарваць перамовы па пагадненні аб кампенсацыі за Халакост. Пасля Суэцкай кампаніі ў 1956 годзе ён выступіў супраць вываду Ізраіля з Сінайскага паўвострава. У 1965 годзе Херут і Ліберальная партыя аб’ядналіся, каб стварыць партыю Гахал пад кіраўніцтвам Бегіна. Падчас Шасцідзённай вайны ў чэрвені 1967 года Гахал далучыўся да ўрада нацыянальнага адзінства, у той час як Бегін спачатку ўвайшоў ва ўрад у якасці міністра без партфеля, пасаду, якую ён займаў да жніўня 1970 года.

Прэм’ер-міністр У якасці Прэм’ер-міністра правёў рашучую праграму лібералізацыі эканомікі (так званы «кастрычніцкі эканамічны пераварот» 1977 г.); акрамя таго актыўна праводзіў у жыццё праграму скарачэння сацыяльнага разрыву паміж ашкеназамі і сефардамі, распрацаваўшы для ўздыму жыццёвага і культурнага ўзроўню ўсходніх яўрэяў шырокамаштабную праграму. «Эканамічны пераварот» Бегіна апынуўся акцыяй больш чым спрэчнай, бо занадта імклівае раздзяржаўленне эканомікі прывяло да страты кантролю над ёй, інфляцыі (1980 г. — 130 %), што вымусіла Бегіна часткова адступіць ад праграмы. Аднак перавыбранне Бегіна ў 1981 годзе сведчыць, што ў цэлым ізраільскае грамадства было задаволена яго палітыкай. У галіне знешняй палітыкі Бегін выступаў за захаванне прысутнасці Ізраіля на спрэчных тэрыторыях (Іўдэя і Самарыя), але ў той жа час за мірнае ўрэгуляванне з Егіптам шляхам вяртання яму Сінайскага паўвострава.

Мір з Егіптам Неўзабаве пасля прыходу да ўлады ён стаў ініцыятарам перамоваў з прэзідэнтам Егіпта Анварам Садатам, якія завяршыліся падпісаннем у верасні 1978 года ізраільска-егіпецкай мірнай дамовы ў Кэмп-Дэвідзе (паўнафарматная мірная дамова была падпісаная на лужку перад Белым домам 26 сакавіка 1979). За гэта Бегін, нараўне з Садатам, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Знішчэнне іракскага ядровага рэактара У чэрвені 1981 года па загадзе Бегіна ізраільская авіяцыя знішчыла іракскі атамны рэактар у Асераку каля Багдада, пазбавіўшы такім чынам Садама Хусэйна магчымасці атрымаць атамную бомбу. Неўзабаве пасля гэтага ўрад і Бегін выклалі тое, што стала вядома як дактрына Бегіна: «Мы ні ў якім разе не дазволім ворагу распрацоўваць зброю масавай паразы супраць народа Ізраілю». Шматлікія замежныя ўрады, у тым ліку Злучаныя Штаты, асудзілі аперацыю, а Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю 487, асуджаючы яе. Ізраільская левая апазіцыя начале з Шымонам Перасам таксама крытыкавала гэта ў той час, але галоўным чынам таму, што яна была прымеркавана да ўнутраных выбараў толькі праз тры тыдні, калі Лікуд быў пераабраны.

Апошнія гады жыцця Бегін лічыў, што мір з Егіптам развязвае Ізраілю рукі для поўнага знішчэння Арганізацыі вызвалення Палестыны, і з гэтай мэтай ён пачаў у 1982 годзе ўварванне ў Ліван (аперацыя «Свет для Галілеі»). Аднак вялікія страты ў Ліване, раскол у грамадстве ў адносінах да ліванскай вайны на фоне справаздачы «Камісіі Кахана» і смерць жонкі прывялі да нервовага зрыву і дэпрэсіі, вынікам якіх з’явілася яго адстаўка 15 верасня 1983 года.

Апошнія гады пражыў, адышоўшы ад усялякай публічнай дзейнасці, у Іерусаліме і Тэль-Авіве, дзе і памёр. Пахаваны на Алейнай гары ў Іерусаліме, побач з пакаранымі англічанамі чальцамі «Іргун». Яго пахаванне, якое не насіла афіцыйнага характару, тым не менш сабрала тысячы людзей

Прыватнае жыццё і творчасць Падчас адной з сіянісцкіх сустрэч як старшыня Betar Бегін пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Алізай Арнольд, дачкой яго гаспадара.

Пара ўзяла шлюб 29 мая 1939 года. У іх было трое дзяцей: , Лія і Хасія.

Бегін быў адданы яўрэйскай рэлігійнай традыцыі і лічыў сябе рэлігійным яўрэем.

Ен аўтар артыкулаў і трох кніг мемуарнага характару:

«Паўстанне» (аб падпольнай барацьбе «Іргун», 1950, рускі пераклад Т.-А., 1976); «У белыя ночы» (1953, пра савецкую турму і лагеры; рускі пераклад Т.-А. 1978, Іер.-М., 1991; М., 1993) «У падполлі: сачыненні і дакументы» (4 тт., 1959-61).

Кніга «У белыя ночы», скончаная за месяц да смерці Сталіна, завяршаецца цікавым прадказаннем лёсу, які чакае СССР пасля смерці дыктатара: Бегін абвяргае як меркаванне, што СССР разваліцца, так і меркаванне, што ўсё застанецца па-ранейшаму, але мяркуе, што барацьба паміж цэнтрабежнымі імкненнямі меньшасцяў, як і паміж пераемнікамі Сталіна, з часам могуць прывесці да ўнутраных пераўтварэнняў у савецкай краіне.

Памяць У 2005 годзе ў Брэсце на вуліцы Куйбышава была адкрыта мемарыяльная дошка ў яго гонар. 31 кастрычніка 2013 года быў адкрыты помнік з памятным надпісам на беларускай, англійскай і іўрыце мове. Бюст устаноўлены недалёка ад дома, у якім некалі размяшчалася школа, дзе ён вучыўся. Над помнікам працавалі: лаўрэат Ленінскай прэміі СССР, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і грамад архітэктар Леанід Левін, аўтар эскізных праектаў Алеся Гуршчанкава, галоўны архітэктар Брэста Алег Ляшук і архітэктар Канстанцін Селіханаў (Мінск).У Брэсце адкрылі помнік прэм’еру Ізраіля Бегіну

У Ізраілі ў гонар Бегіна названы вуліцы ў Тэль-Авіве: Рамат-ха-Шарон, Рамат-Гана і Седэрот. Менахем Бегін — заходняя аб’язная дарога Іерусаліма. Мемарыяльны цэнтр Менахема Бегінатаксама знаходзіцца ў Іерусаліме.