1-я Віленская мужчынская Аляксандра I класічная гімназія — колішняя расійская сярэдняя навучальная ўстанова ў 1803—1914 гадах у Вільні.

Фармальна створана ў 1803 годзе імператарскім актам Аляксандра I ад 4 красавіка пераўтварэннем падрыхтоўчага вучылішча Галоўнай школы Вялікага Княства Літоўскага, адначасова з пераўтварэннем самой Галоўнай школы ў Імператарскі Віленскі ўніверсітэт.

У 1803—1831 гады гімназія непарыўна звязана з універсітэтам. Выкладалі ў гімназіі прафесары ўніверсітэта. Выпускнікі гімназіі, калі выбіралі ўніверсітэцкі працяг адукацыі, у асноўным паступалі ў Віленскі ўніверсітэт.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў Віленскі ўніверсітэт скасаваны рэскрыптам расійскага імператара Мікалая I ад 1 мая 1832 года. Сувязь гімназіі з універсітэтам засталася толькі гістарычнай, яна размяшчалася ў былым універсітэцкім будынку па адрасе Благавешчанская вул., 26.

Магчымасці атрымаць універсітэцкую адукацыю на землях былой Рэчы Паспалітай тым часам ужо не было, Варшаўскі ўніверсітэт таксама быў закрыты. Выпускнікі 1-й Віленскай гімназіі паступаюць у Харкаўскі, Маскоўскі і Санкт-Пецярбургскі універсітэты. Садзейнічаў гэтаму і шэраг захадаў расійскага ўраду, каб палепшыць сітуацыі з расійскай юрыдычнай адукацыяй на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай, у Санкт-Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах адкрылі па дзве польскія кафедры: грамадзянскага права і судаводства, а таксама крымінальнага і адміністрацыйнага права. У Санкт-Пецярбургскім універсітэце такія кафедры на юрыдычным факультэце адкрыты ў 1841 годзе, іх узначалілі прафесары К. А. Забароўскі (выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта) і К. К. Губэ.

Пасля ўдзелу многіх выпускнікоў у паўстанні 1863—1864 гадоў 1-я Віленская гімназія, як і ўся Віленская навучальная акруга, трапіла пад жорсткі кантроль.

«Гэта ўжо была даўно наяўная рэчаіснасць, з якой сутыкаліся ўсе, хто паступаў у яе. Віленская першая гімназія, якая выхоўвала і прэм’ер-міністра Сталыпіна, і маршала Пілсудскага, і драматычнага артыста Шверубовіча-Качалава, была заўсёды адной з узорных па строгасці гімназій Расіі. Школьныя законы на паўночна-заходняй ускраіне былі пасля Польскага паўстання 1864 года самыя драконаўскія. М. А. Сергіеўскі, стаўленік графа Д. А. Талстога, які 29 гадоў запар кіраваў віленскай навучальнай акругай, адкрыта і няўмольна праводзіў палітыку клерыкальна-рэакцыйную. Палякаў і яўрэяў толькі цярпелі. Да 1905 рэвалюцыйнага года, у пасільнае перайманне непараўнальнаму Мураўёву-вешальніку, няўхільна ажыццяўлялася генерал-губернатарамі праграма помсты і знішчэння нацыянальных асаблівасцяў. Апека педагагічнай паліцыі была раўнівая і выведвальная»В. Н. Сперанский о Дзержинском-гимназисте // Русская мысль. 2009. 29 янв..

Юзаф Пілсудскі, які скончыў гімназію ў 1885 годзе, пісаў:

«Я стаў навучэнцам першай Віленскай гімназіі, якая знаходзіцца ў сценах старадаўняга Віленскага ўніверсітэта, былой Альма матар Міцкевіча і Славацкага. Выглядала тут, вядома, інакш, чым у іх часы. Гаспадарылі тут, вучылі і выхоўвалі моладзь царскія педагогі, якія прыносілі ў школу ўсякія палітычныя страсці, лічачы за парадак рэчаў зневажанне самастойнасці і асабістай годнасці сваіх выхаванцаў. Для мяне гімназічнае жыццё было свайго роду катаргай <…> Не хапіла б валовай скуры на апісанне нястомных, прынізлівых прыдзірак з боку настаўнікаў, іх дзеянняў, якія ганьбяць усё, што ты прывык паважаць і любіць <…> У такіх умовах мая нянавісць да царскіх устаноў, да маскоўскага прыгнёту ўзрастала з кожным годам…»Наленч Д., Наленч Т. Юзеф Пилсудский — легенды и факты. — М., 1990. — С. 11..

Падобна адгукаўся пра рэжым у гімназіі Фелікс Дзяржынскі, які паступіў у гімназію праз два гады па сканчэнні яе Пілсудскім. Гуляючы ў 1909 годзе са сваёй будучай жонкай па ваколіцах Кракава, Дзяржынскі згадваў гады навучання неахвотна, пра гэта пісала:

«Скупа, але з нянавісцю ўспамінаў гімназічны рэжым, русіфікатарства, шпіянаж за вучнямі, прымусовае наведванне ў табельныя дні малебнаў, дрэсіроўку на кватэры настаўніка гімназіі ў Вільні, дзе ён жыў разам з братамі»Дзержинская С. С. В годы великих боев. — М., 1975. — С. 123..

У 1914 годзе сам Фелікс Дзяржынскі пісаў пра гэта: «Калі я ўспамінаю гімназічныя гады, якія не ўзбагацілі маёй душы, а зрабілі яе больш убогай, я пачынаю ненавідзець гэтую дрэсіроўку, якая ставіць сабе задачай вытворчасць так званых інтэлігентаў. І светлыя ўспаміны мае вяртаюцца да дзён дзяцінства і пераскокваюць праз школьныя гады да пазнейшых гадоў, калі было так шмат пакут, але калі душа набыла гэтулькі шмат багаццяў…»Феликс Дзержинский. Дневник и письма. — М., 1956. — С. 158

Амаль таксама пра гімназію ў размове з прафесарам Валянцінам Спяранскім, таксама выпускніком гімназіі, адгукаўся яе навучэнец, вядомы акцёр Васіль Качалаў, тады яшчэ Шверубовіч, які скончыў гімназію ў 1894 годзе:

«…нягледзячы на належнасць сваю тады да пануючай нацыянальнасці і да прывілеяванага праваслаўя, ён успамінае гімназічныя гады з адным толькі сумам, нават жахам».

Аднак, 1-я Віленская гімназія давала выдатную класічную адукацыю на рускай мове. Размаўляць на іншых мовах у гімназіі забаранялася.

Закрыта з пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе.

Сярод выпускнікоў вядомыя польскія інтэлектуалы XIX стагоддзя, у тым ліку , , Міхал Тышкевіч (вып. 1848).

Крыніцы

Літаратура Исторический очерк столетнего существования Виленской I-й гимназии, 1803―1903. Ч. 1 : (1803―1862) / М. В. Серебряков. — Вильна : Типография А. Г. Сыркина, 1903. Отчёты о состоянии Виленской 1-й гимназии. — Вильна, 1880- ; Сост. отчетов: за 1886/87-1891/92 гг. — Е. Васильев; за 1893/94-1894/95 гг. — А. Виноградов; за 1897/98 г. — М. Серебряков; за 1899/1900-1900/1901 гг. — С. Ковалюк. Загл. отчета за 1879 г.: Отчет о состоянии Виленской гимназии…

Столетний юбилей Виленской 1-ой гимназии, 1803. 4/IV.1903 г. — Вильна : Типография «Русский почин», 1904. — 93 с. Экскурсия учеников Виленской 1-ой гимназии в Крым (7 июня ― 11-го июля 1901 г.) / А. Турчинович. — Вильно : [б. и.], 1902.

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Вільні Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Віленская навучальная акруга