Біт-музыка (), таксама называемая мерсібіт () для гуртоў з Ліверпуля побач з ракой Мерсі ці брамбіт () для гуртоў з Бірмінгема — гэта жанр рок-музыкі, які зарадзіўся ў Вялікабрытаніі ў пачатку 1960‑х.
Біт-музыка ўяўляе сабой сплаў рок-н-ролу, ду-вопа, скіфла, рытм-н-блюзу і соўла і фактычна з'яўляецца прадвесніцай року. У музыцы дамінуе, як правіла, чыстая гітара, моцны і гарманічны вакал, дакладная партыя ўдарных інструментаў. Песні ў асноўным маюць запамінальныя матывы. Гэтая музыка мае мала агульнага з бітнікамі (літаратурным рухам 50-х).
У СССР выканаўцам бігбіту была гурт «Интеграл», які ўзнік у 1962 годзе і ператварыўся ў біт-гурт у 1965 годзе.
Значныя прадстаўнікі The Beatles The Rolling Stones The Who The Kinks The Yardbirds Cream The Zombies Herman’s Hermits Gerry & The Pacemakers The Swinging Blue Jeans The Searchers The Small Faces The Moody Blues The Pretty Things The Easybeats The Merseybeats The Hollies The Animals The Tremeloes The Dave Clark Five The Spencer Davis Group Billy J. Kramer and the Dakotas Freddie and the Dreamers Rory Storm and the Hurricanes Peter and Gordon The Fourmost The Undertakers The Big Three The Rockin' Berries
Спасылкі д/ф «Шесть писем о бите» (2012)