Віктар Аляксандравіч Кандратовіч (нар. , г.п. Гарадзея, Нясвіжскі раён) — беларускі ўрач-анколаг і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 29 лістапада 1966 года ў гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў урачом-інтэрнам Мінскага абласнога радзільнага дома; малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела рэабілітацыі Беларускага НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі; урачом-анколагам-хірургам Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера; інтэрнам па спецыяльнасці «Анкалогія» Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом-анколагам, загадчыкам хірургічнага аддзялення Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. Галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад горада Мінска. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Член Беларускай партыі «Белая Русь».

Узнагароды Мае Падзяку старшыні Савета Рэспублікі. Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Віктара Кандратовіча на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Анколагі Беларусі