Таццяна Станіславаўна Ігнацюк (нар. , в. Асаўцы, Бярозаўскі раён) — беларуская педагог і дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 17 лютага 1974 года ў вёсцы Асаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Працоўную дзейнасць пачала піянерважатай; працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры Нарутавіцкай няпоўнай сярэдняй школы; намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце, па вучэбна-выхаваўчай рабоце Стрыгінскай сярэдняй школы; намесніцай дырэктара Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дырэктарка гэтага цэнтра.

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучана ад Бярозаўскага і Івацэвіцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Член Беларускай партыі «Белая Русь», РГА «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, Беларускага фонду міру.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, граматамі Бярозаўскага райвыканкама, Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Таццяны Ігнацюк на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:педагогі Беларусі