Аляксандр Рыгоравіч Гарашкін (нар. , Магілёў) — беларускі вайсковец і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 19 красавіка 1968 года ў горадзе Магілёве.

Скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Служыў на розных камандных пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, у Магілёўскім абласным ваенным камісарыяце ў якасці намесніка, першага намесніка ваеннага камісара, ваеннага камісара Магілёўскай вобласці (палкоўнік). Узначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю РГА «Белая Русь».

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Горацкага, Дрыбінскага, Мсціслаўскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II, I ступеняў.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Аляксандра Гарашкіна на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання