Аляксей Аляксандравіч Васільеў (нар. , Мінск) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 8 лістапада 1976 года ў горадзе Мінску.
Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне» (перападрыхтоўка на ўзроўні вышэйшай адукацыі), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка» (магістратура).
Працаваў наладчыкам тэхналагічнага абсталявання на заводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл»; тэхнікам-лабарантам аддзела крыміналогіі НДІ праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі; юрысконсультам Клічаўскага райвыканкама; юрысконсультам Мінскай абласной клінічнай бальніцы; галоўным спецыялістам юрыдычнага аддзела, начальнікам аддзела прававога забеспячэння дзейнасці Мінскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў; намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама; дырэктарам Мінскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці; першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Дырэктар Мінскага абласнога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
У 2024 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучаны ад Дзяржынскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
З’яўляецца намеснікам кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея; членам рабочых груп па супрацоўніцтве з Парламентам Славацкай Рэспублікі і парламентамі асобных дзяржаў Еўропы; членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі па кантактах з еўрапейскімі парламенцкімі структурамі; членам Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
Узнагароды Мае падзякі Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і старшыні Мінскага аблвыканкама. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Дзяржкаммаёмасці і Мінскага аблвыканкама.
Занесены на Дошку гонару Дзяржаўнага камітэта па маёмасці (2020). Лаўрэат прэміі «Кіраўнік года. Эліта нацыянальнай эканомікі».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Аляксея Васільева на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Эканамісты Беларусі