Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» — узнагарода Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Нагрудны знак заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 года № 238.
Статут Нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, якія зрабілі значны ўклад у развіццё адукацыі, укараненне перадавога педагагічнага вопыту, узорна выконваюць працоўныя абавязкі, дасягнулі высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні дзяцей і моладзі і маюць стаж працы ў гэтых арганізацыях не менш за 10 гадоў.
Парадак прадстаўлення да ўзнагароды вызначаецца Міністрам адукацыі. Рашэнне аб узнагароджанні афармляецца загадам Міністра адукацыі.
Знак і пасведчанне ўручаюцца ўрачыста Міністрам адукацыі або яго намеснікамі.
Нагрудны знак можа быць адабраны ў выпадку ўчынення наўмыснага злачынства або грубага парушэння працоўнай дысцыпліны.
Запісы пра ўзнагароджанне і пазбаўленне ўносяцца ў працоўную кніжку.
Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей пасля ордэнаў і медалёў, а пры іх адсутнасці — на іх месцы.
Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана, дублікаты пры страце не выдаюцца.
Апісанне Нагрудны знак мае выгляд круга дыяметрам 30 мм. У цэнтры на фоне стылізаваных промняў узыходзячага сонца размешчаны адкрытая кніга, на правай старонцы якой намалявана славянская літара «А», і паходня, абрамленыя знізу дзвюма скрыжаванымі лаўровымі галінкамі. У верхняй частцы знака паўкругам размешчаны надпіс «Выдатнік адукацыі».
Знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай памерам 12 × 25 мм, на якой размешчана выява лаўровай галіны. Калодка пакрыта ювелірнай эмаллю чырвонага колеру.
Знак і калодка вырабляюцца з металу жоўтага колеру. Адваротны бок знака мае гладкую паверхню з рэльефнай надпісам «МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у два радкі і пазнакай «№», пад якой гравіруецца парадкавы нумар узнагароды.
Крыніцы
Катэгорыя:Нагрудныя знакі Беларусі Катэгорыя:Міністэрства адукацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:2002 год у Беларусі