Меер Гурвіч (22 верасня 1913, Беразіно — 28 ліпеня 1983, Нью-Ёрк) — яўрэйскі пісьменнік, журналіст, ветэран 2 сусветнай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў Беразіне ў сям’і бундыстаў. Бацька — Шоіл Гурвіч — у 1914 годзе паехаў у ЗША, пазней стаў пісьменнікам, у 1922 годзе да яго выехала ўся сям’я, жылі ў Нью-Ёрку. Меер Гурвіч вучыўся ў дзяржаўнай школе і адначасна ў яўрэйскай рабочай школе. Затым у школе ў горадзе Янгстаўне штата Агая, а яго бацька быў настаўнікам у яўрэйскай школе. Вучыўся ў Яўрэйскай настаўніцкай семінарыі, на настаўніцкіх курсах Рабочага кола. Працаваў у розных галінах. У 1941 годзе — служыў у амерыканскай арміі ў 82-ой парашутнай дывізіі. Прайшоў з Паўночнай Афрыкі праз Італію, Францыю, Англію, Бельгію, Галандыю — у Германію. У верасні 1945 вярнуўся ў ЗША і стаў рэпарцёрам яўрэйскай газеты «Форвэрц», а пазней «Моргн-фрайхайт». Быў настаўнікам у рабочай школе ў Брукліне, потым паштальёнам, бібліятэкарам у дзяржаўнай установе.

Сваю літаратурную дзейнасць пачаў абразкамі і пісьмамі з арміі на дзіцячай старонцы «Фрайхайта», у часопісах (Кіндэр журнал, Кіндэр цайтунг, Юнгварг), супрацоўнічаў у газеце «Ідышэр кэмфэр», «Култур ун дэрцыунг», навуковым часопісе «Ідышэ шпрах» (1947) і інш. Рэпартажы з вайны выдаваліся асобнай кнігай.

Аўтар навуковых артыкулаў «Яўрэйскія выразы ў англійскай мове ЗША», «Перац у англійскіх перакладах», «Слэнг амерыканскіх парашутыстаў», складальнік бібліяграфіі аб яўрэйскай каланізацыі Аргенціны, аб перакладах англійскай літаратуры і іншгл. ІВО блэтэр 1934,1937; Аргэнцінэр ІВО шрыфтн; Ідышэр бух-алманах. Пісаў на англійскай мове ў армейскіх газетах і ў рабочай «The Call».

Асобныя творы Ібэрлэбунгэн фун а ідышн парашутыст — איבערלעבונגען פון א ײדישן פארשוטיסט — асветны аддзел Workmen’s Circle, 1948, 298 ст. Mayer Horowitz. Slang of the American Paratrooper // American Speech. Vol. 23, No. 3/4 (1948)

Спасылкі Hurvits, Meyer

Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Мовазнаўцы ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны