Зяблікава () — раён на паўднёвым усходзе Масквы, у Паўднёвай адміністрацыйнай акрузе, і аднайменная муніцыпальная акруга. Раён і муніцыпальнае ўтварэнне названы ад былой вёскі Зяблікава, уключанай у склад Масквы ў 1960 годзе.

Управа раёна Зяблікава, якая аб’яднала муніцыпальныя інфраструктуры паўднёва-ўсходніх мікрараёнаў (6—12) Арэхава-Барысава, размешчана ў двухпавярховым невялікім будынку па Кустанайскай вуліцы.

Па дадзеных на 2022 год, плошча тэрыторыі раёна складае 435,93 га. Насельніцтва — 133 658 чал. (2022). Шчыльнасць насельніцтва — 30 390 чал./км². Зяблікава — самы густанаселены раён у Маскве (займае 1 месца па шчыльнасці насельніцтва сярод усіх раёнаў горада). Плошча жылога фонду раёна — 1882,2 тыс. м² (2022 год). Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Масквы