Ян Фішэр (чэш. Jan Fischer, нар. , Прага) — чэшскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (да 2010).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і вучонага. Скончыў Эканамічны ўніверсітэт у Празе. Спецыяліст у галіне эканамічнай статыстыкі. Доўгі час працаваў у статыстычным агенцтве Чэхаславакіі. Пасля 1990 года працягнуў кар'еру ў Чэшскім статыстычным агенцтве, узначальваў яго ў 2003—2009. Таксама займаўся праблемамі арганізацыі падліку галасоў на выбарах. Супрацоўнічаў з Еўрастат. Член КПЧ ў 1980—1989. Цяпер беспартыйны.
Спасылкі
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Чэхіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Чэхіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Міністры фінансаў Чэхіі