Эстэр Маркаўна Барэнбаўм (, Барысаў — , Куйбышаў, цяпер Самара) — беларуская архівістка.
Біяграфія Нарадзілася года ў Барысаве. Паходзіла з сям’і барысаўскіх мяшчан, бацька працаваў рабочым на барысаўскай запалкавай фабрыцы «Вікторыя». У 1914 годзе ва ўзросце 12 гадоў уладкавалася на працу на Барысаўскую калодкава-цвіковую фабрыку Цепліца. У 1915—1919 гадах працавала на барысаўскай запалкавай фабрыцы «Вікторыя», у 1920—1921 — у барысаўскай дзіцячай сталоўцы, затым загадчыцай кааператыўнай крамы і ў Рабочым клубе ў Барысаве. У 1923—1929 гадах працавала на Барысаўскай калодкава-цвіковай фабрыцы «Рабочы». З 1924 года была членам ВКП(б).
У 1929 годзе была накіравана Барысаўскім райкамам на вучобу ў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, які скончыла ў 1932 годзе. Працавала прапагандыстам у Аршанскім райкаме КП(б)Б, а з 1934 года — загадчыцай парткабінета Магілёўскага райкама і выкладчыцай у Магілёўскай партыйнай школе.
21 лютага 1936 года пачала працу ў Магілёўскім гістарычным архіве як навуковы супрацоўнік. 13 жніўня 1937 года была прызначана в.а. дырэктара Магілёўскага гістарычнага архіва і Цэнтральнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі, а ў верасні зацверджана дырэктарам. Пасля рэарганізацыі архіва ў Цэнтральны гістарычны архіў БССР у ліпені 1938 года прызначана яго дырэктарам. У сакавіку 1941 года перазацверджана на пасаду дырэктара ЦГА НКУС БССР у Магілёве.
У 1941 годзе эвакуявана ў Куйбышаў (цяпер Самара), дзе спачатку працавала сакратаром адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела будаўніцтва № 525. З 3 сакавіка 1942 па 1958 год — арганізатар тэхнічнай вучобы, інспектар, намеснік начальніка аддзела падрыхтоўкі кадраў на Чацвёртага Дзяржаўнага падшыпнікавага завода (ДПЗ-4) у Куйбышаве. У 1958 годзе выйшла на пенсію.
Памерла 21 лютага 1983 года ў Куйбышаве.
Узнагароды Была ўзнагароджана медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».
Крыніцы
Катэгорыя:архівісты Беларусі