Кінатэатр «Кіеў» — кінатэатр у Мінску, размешчаны на вуліцы Кахоўскай, дом 31, на тэрыторыі Кіеўскага сквера ў канцы бульвара Шаўчэнкі.
Адкрыўся ў 1970 пад назвай «Маяк». 26 мая 1976 г. атрымаў назву «Кіеў» у сувязі з правядзеннем дзён культуры УССР.
У 2009 г. зачынены на рамонт і мадэрнізацыю. Зноў адкрыўся 12 студзеня 2010 г. як першы ў Мінску 3D-кінатэатр. Да мадэрнізацыі меў 560 месцаў, цяпер 280.
Крыніцы
Кіеў Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:1970 год у Мінску